Элітнае насенне ад СВК “Малабераставіцкі элітгас”

Лента новостей

Вельмі добра, што ў нашым раёне ёсць гаспадарка, якая не толькі забяспечвае сябе элітным насеннем збожжавых, але яшчэ і прадае. Нездарма вядома спакон вякоў, што менавіта ад таго, якое зерне ўпадзе ў глебу, у многім залежыць будучы ўраджай. У СВК “Малабераставіцкі элітгас” гэтай справай займаюцца ўжо шмат гадоў, назапасілі перадавы вопыт. Пасля ўборкі збожжа сушаць, ачышчаюць і яно захоўваецца на складзе “Каменка” да вясны, чакае пакупнікоў. А перад тым, як прадаць, яго яшчэ пратруцяць на спецыяльнай машыне. Такія работы ўжо вяліся б на мінулым тыдні, каб не ўдарыў мароз. Пасля апрацоўкі на кожным зярняці застаецца тонкая плёнка, якая засцерагае ад захворванняў, напрыклад, снежнай цвілі. Да таго ж, у пратручальнік можна дадаць мікраэлементы або купіць гатовую такую сумесь. Пра гэта мне падрабязна расказаў малады аграном па ахове раслін СВК “Малабераставіцкі элітгас” Віталій Клімёнак. Ён закончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт у 2007 годзе, мае трывалыя веды, якія ўзбагаціў практычным вопытам.
Гэтай вясной гаспадаркам нашага раёна па разнарадцы будзе прададзена 49 тон пшаніцы “Рассвет”, ячменю “Стратус” – 50 і “Якуб” – 13 тон, аўсу “Чакал” – 29 тон. Акрамя гэтага, купляюць насенне раёны вобласці. А ўсяго да продажу ў гаспадарцы падрыхтавана элітнага насення пшаніцы — 49 тон, ячменю – 812 і аўса 92. Пастаянныя пакупнікі задаволены, супрацоўнічаюць з “элітгасам” працяглы час.
Аграном па ахове раслін Віталій Клімёнак і рабочы склада “Каменка” Віктар Варанцоў за падрыхтоўкай пратручальнай машыны да работы
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *