Экспедыцыя “Дарога да святыняў” – у Бераставіцы

Лента новостей

IMG_0798 IMG_0809 IMG_0827 IMG_0831 IMG_0834 IMG_0837 IMG_0840 IMG_0848 IMG_0853 IMG_0862 IMG_0887 IMG_0902 IMG_0914 IMG_0932 IMG_0937 IMG_0944 IMG_0946 IMG_0950 IMG_0954 IMG_0957 IMG_0972 IMG_0973 IMG_0989 IMG_1012 IMG_1021 IMG_1025
Духоўны сімвал Дня беларускага пісьменства — 22-я Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў”, якая вырушыла з Мінска ў сёлетнюю сталіцу беларускага пісьменства горад Шчучын, 4 верасня зрабіла прыпынак у Вялікай Бераставіцы.
На мяжы Свіслацкага і Бераставіцкага раёнаў экспедыцыю сардэчна сустрэлі і запрасілі на бераставіцкую зямлю намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Чыкун, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Ігнатовіч, благачынны Бераставіцкага благачыння пратаіярэй Сергій Шэлест і народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі”.
На ўрачыстым мітынгу на плошчы гарадскога пасёлка ўдзельнікаў экспедыцыі, якія прыбылі з Непагаснай Лампадай з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга і цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконай Пакрову Прасвятой Багародзіцы, прывітаў старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч, якія выказаў надзею, што прыезд экспедыцыі паслужыць умацаванню духоўнага патэнцыялу ўсіх жыхароў Бераставіччыны.
У знак далучэння бераставічан да агульнадзяржаўнага свята Дня беларускага пісьменства і своеасаблівага яднання ўсіх жыхароў Беларусі кіраўніку экспедыцыі пісьменніцы Ніне Загорскай была перададзена бераставіцкая зямля для закладкі Сада Малітвы ў Шчучыне.
Галоўны захавальнік Благадатнага Агню протаіерэй мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора айцец Сергій Гардун падзякаваў бераставічанам за цёплую сустрэчу і нагадаў аб тым, што беларускае пісьменства і культура бярэ свой пачатак з хрысціянства, а духоўная экспедыцыя “Дарога да Святыняў” сведчыць аб еднасці святла Божага з ведамі, якія нясуць людзям навука і культура. Менавіта таму ў складзе экспедыцыі і святары, і навукоўцы, і літаратары, і журналісты. Дарэчы, удзельнікі экспедыцыі таксама гаварылі аб гэтым на своеасаблівых уроках пісьменства ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.Кавалеўскага і Вялікабераставіцкай сярэдняй школе.
Затым экспедыцыя з Непагаснай Лампадай з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга і цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконай Пакрову Прасвятой Багародзіцы разам са шматлікімі бераставіцкімі вернікамі рушыла хрэсным ходам да храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы на малебен.
У храме ў кожнага была магчымасць прыкласціся да цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы і запаліць сваю свечку ад Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга, каб потым занесці яе дадому і асвяціць сваё жыллё гэтым агеньчыкам духоўнасці, веры і надзеі ў міласэрнасць Божую.
На завяршэнне сустрэчы ўдзельнікі экспедыцыі разам з прыхаджанамі па традыцыі пасадзілі ля храма Сад Малітвы, які на працягу многіх гадоў будзе жывым напамінкам пра гэта духоўнае мерапрыемства.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *