Экскурсія ў Гродзенскі тэатр лялек старадварэцкіх дашкольнікаў

Лента новостей

B BУ выхадны лютаўскі дзень з добрым настроем выхаванцы другой рознаўзроставай групы Старадварэцкага ясляў-сада- базавай школы разам з бацькамі і выхавальнікамі адправіліся ў Гродзенскі тэатр лялек.

У тэатры нас сустрэлі добразыч­лівыя супрацоўнікі. Спачатку яны прапанавалі наведаць музей лялек. Там размешчаны лялькі, якія ўдзельнічаюць у розных спектаклях. Дзеці зусім блізка змаглі разгледзець казачных персанажаў. Потым нас запрасілі на экскурсію па тэатры. Якая прыгажосць вакол! Як ўтульна і светла. Уразіла глядзельная зала з балконам у тры паверхі.І вось пачаўся спектакль “Каралева снягоў”. Дзеці з задавальненнем і цікавасцю глядзелі казку ў выкананні таленавітых артыстаў, з увагай сачылі за падзеямі і галоўнымі героямі. Усіх уразілі незвычайныя касцюмы, прыгожая музыка. У канцы спектакля дзеці дзякавалі артыстам доўгімі апладысментамі. Вясёлыя, з вялікай колькасцю добрых уражанняў ад убачанага мы ўсе вярталіся дамоў. Дзеці былі шчаслівыя і задаволеныя не толькі спектаклем, але яшчэ і ад таго, што побач з імі знаходзіліся бацькі, якія, дарэчы, былі ініцыятарамі і арганізатарамі гэтай паездкі. Па дарозе дадому мы выра­шылі, што падобныя паездкі, экскурсіі яшчэ абавязкова будуць. Бо яны не толькі далучаюць да прыгожага, развіваюць эстэтычны густ, але аб’ядноўваць дзяцей, бацькоў і педагогаў.

Святлана Прэдка, выхавальнік дашкольнай адукацыі Старадварэцкага ясляў-сада- базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *