Экалагічнае выхаванне. У дапамогу макараўскім дашкольнікам — лэпбук

Лента новостей Образование

Экалагічнае выхаванне дашкольнікаў ва ўмовах сучаснага жыцця стала адным з прыярытэтных напрамкаў. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы фарміруюць у выхаванцаў новае экалагічнае мысленне, вучаць усведамляць наступствы сваіх дзеянняў у адносінах да навакольнага асяроддзя і  жыць у гармоніі з прыродай.      

Экалагічныя веды, дадзеныя дзецям у займальнай форме, з улікам іх інтарэсаў дазваляюць значна хутчэй засвойваць матэрыял. Дапамагае ў гэтым і створаны   лэпбук “ Па лясной дарожцы”. Лэпбук (самаробная тэматычная папка, кніжка-раскладушка) уключае дыдактычныя гульні: “Ядомае-неядомае”, “Знайдзі грыбы ”, “Жыццёвы цыкл жабы”. Пры стварэнні лэпбука выкарыстоўваўся фетр, які вельмі прыемны на дотык  і бяспечны для выхаванцаў. Таксама большасць гульняў заламінараваныя, што захоўвае гульні ў эстэтычным выглядзе і дазваляе доўга імі карыстацца.         

Работа з лэпбукам садзейнічае партнёрскаму ўзаемадзеянню дарослага з дзецьмі, свабодным зносінам дзяцей у час дзейнасці. На працягу дня дзеці могуць узяць любую інфармацыю з кішэнькі лэпбука. Прыгожа аформленыя дыдактычныя заданні, міні-кніжачкі, розныя гульні прыцягваюць дзяцей, і яны пагружаюцца ў творчасць і вывучэнне новага з экалагічнай вобласці. А выхавальнікам потым вельмі прыемна адзначаць, як паступова ў дзяцей выхоўваецца акуратнае стаўленне  да аб’ектаў навакольнага свету, уменне бачыць яго прыгажосць, уменне прагназаваць свае дзеянні ў адносінах да навакольнага асяроддзя, што ў сваю чаргу садзейнічае і асабістаму развіццю дзіцяці.

Ганна Губар, выхавальнік дашкольнай адукацыі Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *