“Эйсмантаўскі фэст” вітаў гасцей у Бераставіцы

Актуально Культура Общественные объединения

“Эйсмантаўскі фэст” – візітная картка Бераставіччыны і сімвал яе міжэтнічнага адзінства і духоўнага абагачэння – сёлета праходзіў у рамках святкавання Дня Незалежнасці.

На падворку КСУП “Варанецкі” была падрыхтавана тэматычная пляцоўка VI фестывалю польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст” пад назвай “Беларусь – наш агульны дом”. Свята пачалося з урачыстага шэсця ўдзельнікаў фэсту па цэнтральнай вуліцы Вялікай Бераставіцы. Пасля адкрыцця тэматычнай пляцоўкі было паказана каларытнае тэатралізавана-абрадавае прадстаўленне “Шляхецкае вяселле”. Дзейнічала выстава фотаздымкаў самых яскравых фестывальных момантаў за апошнія пяць гадоў. Можна было набыць святочныя паштоўкі, распрацаваныя настаўнікам Бераставіцкай ДШМ Андрэем Втарушыным.
Увазе гасцей падворка была прапанавана фотагалерэя перадавікоў гаспадаркі і выстава сучаснай сельгастэхнікі, катанне на вясельным возе і конях, майстар-класы па квілінгу, бісерапляценні, тканепляценні, вырабах з паперы і пляценні кошыкаў. Працавалі салодкі кірмаш, дзіцячая пляцоўка, фотазоны. Прыўзняты настрой задаваў святочны канцэрт з танцавальна-забаўляльнай праграмай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *