Шчодры вечар у Алекшыцах

Лента новостей

1Напярэдадні старога Новага года – як у народзе кажуць, у шчодры вечар – у аграгарадку Алекшыцы то там, то тут гучалі народныя песні і прыпеўкі. Гэта ўдзельнікі народнага тэатральнага калектыву «Вяскоўцы» філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы прайшлі па вуліцах свайго населенага пункта з абрадам «Каляда».
З гармонікам і бубнам, у каларытных касцюмах казачных персанажаў калядоўшчыкі віншавалі сваіх аднавяскоўцаў абрадавымі калядкамі і прымаўкамі. Людзі цёпла віталі калядны гурт. Яго ўдзельнікі Дзмітрый Пазняк, Дзмітрый Бусло, Сяргей і Юлія Сіцько, Эвеліна Заваран, Юрый Сівуха, Аляксандр Пятліцкі на чале з загадчыкам філіяла Уладзімірам Макарам спявалі калядныя песні і прыпеўкі, танцавалі, сыпалі жартамі і народным гумарам.
Жыхары аграгарадка шчыра радаваліся, што да іх завітала Каляда. І хоць сёння калядны абрад – гэта не болей чым прыгожая фальклорная традыцыя, якая засталася нам у спадчыну ад продкаў, хочацца верыць, што сардэчны прыём гаспадароў будзе спрыяць нашай паспяховай клубнай рабоце ў новым годзе. У сваю чаргу, мы спадзяёмся, што змаглі падарыць аднавяскоўцам святочны настрой і станоўчыя эмоцыі.
Валянціна Шыш, мастацкі кіраўнік філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы, фота аўтара
***
Многія жыхары Бераставіцкага раёна з задавальненнем прытрымліваюцца гэтай старадаўняй традыцыі. Калядныя гурты клубных устаноў віталі сваіх аднавяскоўцаў таксама ў аграгарадках Макараўцы, Малая Бераставіца, Кватары, Пархімаўцы і вёсцы Бераставічаны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *