Шчасце маці – у дзецях

Лента новостей

IMG_0291Мама… Самае першае і самае галоўнае слова ў жыцці кожнага чалавека. Яе ласкавую ўсмешку, пяшчотны дотык рук і бязмежную любоў мы ўсё сваё жыццё нясём у сваім сэрцы. І кожны раз, прытуляючыся да яе грудзей, адчуваем, што няма больш бяспечнага месца на свеце, чым знаходзіцца ў абдымках дарагіх рук.
А кожная жанчына, у сваю чаргу, найбольшым шчасцем на свеце лічыць даць жыццё свайму дзіцяці і выхаваць яго добрым і адказным чалавекам.
І чым больш дзетак нарадзіла жанчына, тым больш споўнена яна ў сваім мацярынстве і тым часцей яна чуе такое цудоўнае слова “мама”.

Маўлуда Харытон з аграгарадка Малая Бера­ставіца шчасце стаць маці паспытала ўжо тройчы. І цяпер у іх з мужам пад­растаюць дзве дачушкі – сямігадовая Карына і пяцігадовая Маша – і сямімесячны сынок Назар.
Да дэкрэтнага адпачынку Маў­луда Назараўна працава­ла загадчыкам гаспадаркі ў Мала­бе­раставіцкім яслях-садзе, а муж, Дзмітрый Віктаравіч, служыць старшым тэхнікам на пагранічнай заставе “Сямёнаўка”.
І хоць ён вельмі многа часу праводзіць на службе, але змог пабудаваць для сям’і ўласны дом, пасадзіў сад і дапамагае жонцы ў выхаванні цудоўных дзетак. Сям’я Харытонаў дружная, актыўная, творчая. У гэтым годзе яны прымалі ўдзел у конкурсе “Мнагадзетная сям’я – 2014”. Сваё шчасце бацькі бачаць у дзецях. У вольны час яны стараюцца паказаць дзецям нешта новае, звазілі іх ужо ў Каробчыцы, у гродзенскі заапарк. Але больш за ўсё дзеці любяць бываць у сваіх бабуль у Дзіневічах.
Маўлуда Назараўна лічыць, што самае галоўнае ў выхаванні дзяцей – навучыць іх быць чала­вечнымі і добра адносіцца да другіх людзей. І ў сваім сямейным жыцці яна кіруецца прынцыпамі ўзаемаразумення, цярпення і любові да сваіх блізкіх. За гэта і муж, і дзеці таксама адорваюць яе сваёй любоўю і лічаць самым дарагім чалавекам.
Ірына МІКЛАШ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *