Шчаслівыя дзеці – шчаслівая будучыня

Лента новостей

IMG_55801 чэрвеня – асаблівы дзень, які любяць усе дзеці. І не толькі таму, што гэта першы дзень лета і пачатак доўгачаканых канікулаў. Гэта яшчэ і Міжнародны дзень абароны дзяцей, у які падрастаючаму пакаленню ва ўсім свеце ўдзяляецца асаблівая ўвага і дорацца святочныя мерапрыемствы. Але гэтае вясёлае свята створана не толькі дзеля забавы, гэта яшчэ адна магчымасць напомніць грамадству пра неабходнасць абараняць правы ўсіх дзяцей, якія, на жаль, часта парушаюцца з-за безадказнасці дарослых.
Дзяцінства нездарма называюць шчаслівай парой, і я думаю, што кожны дарослы з цёплымі пачуццямі ўспамінае свае дзіцячыя гады. Таму сёння мы павінны зрабіць усё для таго, каб і нашы дзеці праз некаторы час з удзячнасцю вярталіся ўспамінамі ў сваё дзяцінства, якое павінна быць напоўнена радасцю, усмешкамі, любоўю родных і блізкіх.
Маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўсім спадзяюцца на сваіх бацькоў, настаўнікаў, старэйшых таварышаў, давяраюць нам сваё жыццё, здароўе і выхаванне. І калі яны будуць расці шчаслівымі і любімымі, то ёсць надзея, што будучыня, якую яны збудуюць, будзе таксама шчаслівай.
Ірына МІКЛАШ,
фота аўтара

На здымку: радуюцца надыходу лета пяцікласніцы Вяліка­бераставіцкай СШ Віка Рабалюк і Караліна Казлоўская



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *