Што рыхтуюць бібліятэкі Бераставіччыны да Дня беларускага пісьменства

День белорусской письменности Культура Лента новостей

Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Ён праводзіцца з мэтай папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа і праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У гэтым годзе вялікі рэспубліканскі фестываль прымаюць Бялынічы Магілёўскай вобласці. Асноўнымі тэматычнымі кропкамі свята стануць Год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі, 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча.

Галоўным мерапрыемствам на адкрыцці свята будзе цырымонія ўзнагароджання пісьменнікаў, якія атрымаюць Нацыянальную літаратурную прэмію. У межах свята на фестывалі кнігі і прэсы будзе дадзены старт гістарычнай квэст-гульні «Скарб князя Гальшанскага». Адбудзецца хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з жыватворным агнём ад труны Гасподняй. Цырымонія закрыцця свята пройдзе ў канцэпцыі «Як ствараліся традыцыі малой радзімы». Гасцей і ўдзельнікаў чакаюць навукова-практычная канферэнцыя «Бялыніцкія чытанні», падвядзенне вынікаў і дэманстрацыя ролікаў конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана», які на працягу года праводзіўся БРСМ сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі, і шмат чаго іншага.
Бібліятэкі Бераставіччыны таксама падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня беларускага пісьменства. Так, эстафета распачнецца ў аўторак, 1 верасня, пасяджэннем аматарскага аб’яднання Алекшыцкай сельскай бібліятэкі “Клёпа”. Тэматыка сустрэчы – Дзень беларускага аўтара пад назвай “Слова кніжцы беларускай” і Міжнародны дзень пісьменнасці, які адзначаецца 8 верасня. Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка 4 верасня правядзе гадзіну гісторыі беларускай кнігі “Да вытокaў кнiжнасцi”, а ў дзіцячай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя кніжнай выставы і агляд літаратуры “Родных кніг старонкі запаветныя”. Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка 5 верасня запрашае юных чытачоў адправіцца ў літаратурную экспедыцыю па творчасці беларускіх дзіцячых пісьменнікаў “Беларускія пісьменнікі дзецям”. Літаратурна-гістарычнае падарожжа “Слова роднае, жывое, гаваркое” чакае 7 верасня і наведвальнікаў дзіцячай бібліятэкі.
Бераставіцкая раённая бібліятэка падрыхтуе кніжную выставу і адкрыты прагляд літаратуры “Беларускае роднае слова…”.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *