Што значыць для мяне Перамога?

Лента новостей

5G0BLАльфрэд Скуратовіч, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бераставіцкаму раёну:
— Перамога для мяне і маіх родных – гэта вялікае свята. Як і пераважную большасць беларусаў, Вялікая Айчынная вайна не абышла бокам і маю сям’ю: мой цесць ваяваў, родны дзядзька вярнуўся з фронту без нагі. Таму Дзень Перамогі стаў радасным днём, які закончыў доўгую і страшную вайну і даў магчымасць родным і блізкім вярнуцца дамоў.
У сённяшніх умовах я ўспрымаю Перамогу як свабоду, незалежнасць нашай краіны, як магчымасць спакойна працаваць на мірнай зямлі. І вельмі важна, каб кожны з нас помніў і ведаў, якой цаной яна была заваявана і перадаваў памяць аб ёй нашчадкам, каб не дапусціць паўтарэння такой жудаснай трагедыі.
***
Антон Бажко, акампаніятар Макараўскага Дома нацыянальных культур:
– Для мяне, як прадстаўніка сённяшняга маладога пакалення, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, тыя суровыя гады з’яўляюцца вельмі значнай часткай гісторыі маёй краіны. Са школьнай парты мы ведаем, якой небывалай па жорсткасці, трагізму і гераізму была барацьба народаў супраць гітлераўскага фашызму. Пра тое, якім доўгім і цяжкім быў шлях да Вялікай Перамогі сведчаць шматлікія мастацкія творы, кінастужкі. Не пакідаюць абыякавымі да жудаснай трагедыі і сучасныя фільмы пра вайну. Думаю, не цікавіцца гераічнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны сёння проста нельга. І хоць у маёй сям’і не было непасрэдных удзельнікаў ваенных дзеянняў на фронце, адносіны да Вялікай Перамогі ў нас заўсёды трапяткія. Па роду сваёй дзейнасці мне часта даводзіцца ўдзельнічаць у розных канцэртных праграмах. І я вельмі люблю выконваць песні ваенна-патрыятычнай тэматыкі, паколькі яны адрозніваюцца асаблівай душэўнасцю і эмацыянальным уздымам. Заўважу, што падчас канцэртаў слухачы заўсёды цёпла і сардэчна ўспрымаюць такія песні, часта ў вачах людзей можна нават убачыць слёзы. А гэта значыць, што 9 Мая для ўсіх нас азначае штосьці намнога большае, чым проста свята.
***
Анастасия Коник, учащаяся 11 класса гимназии аг. Пограничный:
— Слово «победа» у меня ассоциируется не с победой в каком-либо конкурсе или соревновании, а с Победой в Великой Отечественной войне. Если бы не мужество наших прадедов, мы бы сейчас не жили под чистым небом, не радовались бы пению птиц, не улыбались бы яркому солнцу! Мы должны помнить этот великий подвиг! Мы должны ценить каждую секунду нашей жизни, которую подарили нам наши прадеды ценою своих жизней! Я прошу всех, как и Роберт Рождественский: «Люди! Пока сердца стучатся, — помните! Какою ценой завоевано счастье, — пожалуйста, помните!».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *