Школьная субота — змястоўны вольны час

Лента новостей

SAM_3854Шосты дзень тыдня – субота – з’яўляецца арганічнай часткай адукацыйнай прасторы школы. Праца ў гэты дзень накіравана на ўмацаванне здароўя, развіццё творчага патэнцыялу і ўдасканаленне індывідуальных якасцей навучэнцаў.  Для таго, каб кожная субота была цікавай і незвычайнай, у рамках міжшкольнага ўзаемадзеяння ў раёне створаны занальныя суботнія цэнтры.
Вось і ў красавіку на базе Кватарскага ясляў-сада – базавай школы прайшла спартыўна-інтэлектуальная гульня «Сядзець дома – нецікава, школьная субота – гэта справа».  Мерапрыемства было арганізавана і праведзена пры ўдзеле Бераставіцкага ЦТДМ, адміністрацыі і педагогаў Кватарскага ясляў-сада – базавай школы, устаноў адукацыі раёна. У ходзе сяброўскай сустрэчы навучэнцы Вялікабераставіцкай СШ, гімназіі аг.Пагранічны, Старадварэцкага ясляў-сада – базавай школы, Кватарскага ясляў-сада – базавай школы дэманстравалі навыкі спартыўнай падрыхтоўкі і інтэлектуальнага развіцця ў конкурсах «Жартоўная эстафета», «Замарочкі з бочкі», «Спартыўны слоўнік». Таксама школьнікі паглыбілі веды аб карысці гаючых напояў з лекавых траў пры правядзенні конкурсу-дэгустацыі «Знаўцы гаючых напояў», праявілі творчыя здольнасці ў конкурсе «Калаж уражанняў».
Па выніках мерапрыемства пераможцы і прызёры сяброўскіх спаборніцтваў былі ўзнагароджаны граматамі.
Таксама для ўдзельнікаў была падрыхтавана экскурсія ў краязнаўчы музей Кватарскага ясляў-сада – базавай школы (кіраўнік С.М.Кіеня). Мерапрыемства атрымала станоўчыя водгукі яго ўдзельнікаў, гэта ў чарговы раз сведчыць, што змястоўная арганізацыя вольнага часу, эфектыўнае міжшкольнае ўзаемадзеянне — важныя складаемыя ў працы педагагічных калектываў па матывацыі школьнікаў на здаровы лад жыцця, развіцці іх маральна — асобасных якасцей.
Iнеса Сайко, намеснік дырэктара
Кватарскага-ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *