Школа педагагічнага лідара пачала працу на Гродзеншчыне

Лента новостей Образование

З 2 па 4 сакавіка на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі пачала сваю працу Школа педагагічнага лідара для асоб, уключаных у рэзерв на пасаду кіраўнікоў устаноў адукацыі.

У галаве пачала лётаць думка: ці трэба ехаць? Калі пазнаёмілася з праграмай Школы, сумненні прапалі – адназначна ехаць.

Першая сесія праходзіла на тэму “Кіраўніцтва і лідарства як сацыяльны феномен”. Нас чакалі трэнінгі, семінары, круглыя сталы, дзелавыя гульні, сустрэчы з паспяховымі кіраўнікамі.

На адкрыцці Школы начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык правёў коуч-трэнінг. Руслан Юр’евіч расказаў аб планаванні дзейнасці кіраўніка ўстановы адукацыі, натхніў на плённую і прадуктыўную работу.

На працягу трох дзён абмяркоўваліся пытанні развіцця камунікатыўных уменняў кіраўніка, спосабы матывацыі калектыву і г.д.

Быць цікавай і творчай асобай, паспяваць займацца самаадукацыяй і любімымі справамі, умець сябраваць і весці за сабаю сваю каманду – вось партрэт лідара.

Першая сесія Школы педагагічнага лідара мела добры пачатак.  Вялікі дзякуй куратарам Наталлі Леанідаўне Сачэўка і Юліі Чаславаўне Міленкевіч за распрацоўку цікавай праграмы і станоўчыя эмоцыі.

Святлана ВОЙШЭЛЬ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *