Школа вучобы ў Вялікіх Эйсмантах

Лента новостей

На базе Эйсмантаўскага ЦДК прайшла школа вучобы дырэктараў Дамоў культуры і клубаў па арганізацыі работы аматарскіх аб’яднанняў у клубных установах раёна. На сустрэчы вялася гаворка пра асноўныя напрамкі творчай дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў раёна, якіх сёння налічваецца 21. Акцэнт быў зроблены і на неабходнасць прапаганды здаровага ладу жыцця пры планаванні дзейнасці па арганізацыі вольнага часу насельніцтва. Дарэчы, вопытам работы ў гэтым накірунку падзяліліся спецыялісты Малабераставіцкага і Алекшыцкага ЦДК А.А.Варанцова і В.Ф.Шыш. Гаспадары ж прадэманстравалі гасцям, як звычайна праходзяць пасяджэнні іх аматарскага аб’яднання для падлеткаў “Рытм”.
У завяршэнні сустрэчы выступіла вядучы метадыст па аматарскіх аб’яднаннях абласнога метадычнага цэнтра Н.А.Афанасік. Яна дала шэраг рэкамендацый, як пашырыць магчымасці аб’яднанняў з мэтай іх большага ўплыву на ўсебаковае развіццё асобы дзяцей і моладзі.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *