Чытаем разам кнігі пра вайну

80 лет Великой Победы Лента новостей

Чытачы філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прынялі ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам”, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў.

Літаратурная вахта памяці “Прачытай кнігу пра вайну” была прысвечана творам пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. У акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі мясцовых улад: намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУСП “Масаляны” Юлія Навакоўская, дырэктар Масалянскага ясляў-сада – пачатковай  школы Галіна Козел, настаўнікі пачатковых класаў і вучні 4 класа. Былі прачытаны ўрыўкі з твораў Васіля Быкава, вершы Пімена Панчанкі, Петруся Броўкі, Янкі Купалы, Петруся Глебкі і іншых пісьменнікаў.

Ірына Канеўская, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *