Чыстая субота ў Масалянах

Лента новостей Образование

Бачыць прыгожае вакол сябе, ствараць прыгажосць сваімі рукамі, падтрымліваць чысціню і парадак прывучаюць навучэнцаў Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы з самага маленькага ўзросту. Адной з распаўсюджаных форм работы ў гэтым накірунку з’яўляюцца працоўныя акцыі. У суботу, 17 красавіка, прайшла акцыя пад назвай “Чыстая субота”. У ёй прынялі ўдзел вучні, педагогі, работнікі навучальнай установы.

Чыстыя дарожкі, двор, прыведзеныя ў парадак кветнікі радуюць вока. Акцыя прадоўжылася за межамі навучальнай установы адукацыі. Яе ўдзельнікі сабралі смецце ўздоўж дарог аграгарадка Масаляны. На кантэйнерах для смецця наклеілі лістоўкі “Будзь чалавекам!”.

Пасля заканчэння работы вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі аб акцыі.

Арцём: “Мы зрабілі добрую справу. Нашы вуліцы сталі чысцейшыя”.

Арына: “Сёння мы старанна папрацавалі. Хораша і ўтульна стала на нашым школьным двары. Калі зацвітуць кветкі, будзе яшчэ прыгажэй”.

Таня: “Смецце само не з’явілася. Гэта людзі кідаюць бутэлькі, паперу, пластык уздоўж дарог, у дварах.  Сёння нам  сорамна было за дзяцей і дарослых, якія не клапоцяцца пра парадак на сваіх вуліцах і дварах. Гэта прыклад таго, як не трэба сябе паводзіць”.

Удзельнікі акцыі вырашылі пастаянна падтрымліваць чысціню на вуліцах Масалян.

Людміла Рамашкевіч, настаўнік Масалянскага ясляў-сада- пачатковай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *