Таисия Пузевич, аг. Олекшицы:
— Празднование Дня Победы в районном центре всегда проходит на высоком уровне. Но в нынешнем году организаторы праздника постарались особенно. Очень удачно, на мой взгляд, официальную часть мероприятия продолжили театрализованные площадки, позволившие «окунуться» зрителям в атмосферу военных годов. Меня, как жительницу агрогородка Олекшицы, больше всего интересовала театральная площадка, которую подготовили СПК «Олекшицы», имени Воронецкого, РУСП «Массоляны» и наши самодеятельные артисты. Очень понравилось, как была оборудована сама площадка и, конечно, концертная программа, в которой прозвучали популярные мелодии военных лет.
***
Святлана Саннікава, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама:
— У мяне засталіся вельмі прыемныя ўражанні ад святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў нашым раёне. Усе мерапрыемствы былі арганізаваны на высокім узроўні, прайшлі ўрачыста і хвалююча. Прычым, не толькі ў самой Бераставіцы, але і ў раёне. Мне давялося ўдзельнічаць 8 мая ў Зорнай эстафеце, і, скажу шчыра, была прыемна ўражана арганізацыяй урачыстых мітынгаў у Малой Бераставіцы і Алекшыцах. Відаць было, што кіраўніцтва сельгаскааператываў, устаноў адукацыі і мясцовыя жыхары пастараліся, каб годна ўшанаваць памяць загінуўшых землякоў.
Ну і вядома, святочныя мерапрыемствы ў райцэнтры таксама былі цікавымі для людзей рознага ўзросту. Мне, як маладой маме, прыйшлося больш часу правесці з дзіцём на гульнявых пляцоўках, праграма якіх была цікавай і прадуманай.
А яшчэ вельмі спадабаўся святочны канцэрт і феерверк.
***
Вера Акуліч, загадчык Бераставічанскага клуба-бібліятэкі:
– Ехаць ці не ехаць на святкаванне 70-годдзя Вялікай Перамогі ў райцэнтр, мы з мужам Сяргеем Мікалаевічам нават не вагаліся. Для нашай сям’і 9 мая – вельмі значнае і светлае свята. Бацька мужа – інвалід вайны, яго дзядзьку амаль не расстралялі. Таму памяць пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны мы зберагаем і расказваем пра баявы шлях дзядоў сваім унукам. Ведаю, што многія жыхары вёскі Бераставічаны таксама прыехалі ў Бераставіцу на мітынг, каб ускласці кветкі да помніка воіну-вызваліцелю.
Нам вельмі спадабалася на свяце. Урачыстая атмасфера, масавасць, кранаючыя да слёз песні ваеннай гадоў – усё выклікала ў нас прыемныя эмоцыі і пачуцці. Уразілі дзіцячыя мастацкія работы, музейная выстава, выступленне духавога аркестра і хора ветэранаў, тэатралізаваныя пляцоўкі. Прыемна было бачыць, з якой цікавасцю дзеці разглядалі экспанаты ваенных гадоў, пісьмы, рэшткі зброі і амуніцыі, з уважлівасцю слухалі музейных работнікаў. Такія святы аб’ядноўваюць пакаленні. Моладзь вучыцца паважаць і зберагаць памяць пра неўміручы подзвіг продкаў.