Час здзяйснення жаданняў. Пархімаўскія школьнікі далучыліся да акцыі «Нашы дзеці»

Наши дети Образование

 

Новы год – свята цудаў, радасці. На цуд спадзяецца кожны чалавек, але больш за ўсіх – дзеці. Кажуць, як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш… Аднак не менш важна правільна завяршыць адыходзячы год. Задумацца аб духоўным, даючы магчымасць праявіць лепшыя маральныя якасці. Менавіта таму Новы год і дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” ў Пархімаўскім яслях-садзе-базавай школе на працягу многіх гадоў стала добрай традыцыяй.

Актыўны ўдзел у акцыі прынялі выхаванцы, навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі, супрацоўнікі ўстановы адукацыі. Былі сабраны падарункі: канцэлярскія прыналежнасці, цацкі, настольныя гульні, салодкія сюрпрызы і многае іншае – усё, што можа прынесці радасць. 23 снежня старшакласнікі ў навагодніх касцюмах, з цёплымі словамі, падарункамі і гульнямі завіталі ў госці да выхаванца дзіцячага сацыяльнага прытулку Бераставіцкага раённага СПЦ. Навагоднія героі ўручылі хлопчыку падарункі і запрасілі яго прыняць удзел у забаўляльна- гульнявой праграме. Выхаванец апынуўся ў навагодняй казцы. Адчуў клопат, хуткае набліжэнне свята, а значыць, стаў больш шчаслівым.

Таксама навучэнцы падарылі навагоднія віншаванні і падарункі пажылым адзінокім людзям.

Лічу, што далучэнне дзяцей да акцыі спрыяла выхаванню ў іх спагадлівасці, міласэрнасці, добразычлівасці – асноўных складнікаў паняцця “чалавечнасць”.

Узгадваюцца радкі Ніла Гілевіча: “Рабі дабро! Хоць нават коштам Апошніх сіл, апошніх мук. І не пытай: каму? завошта? Рабі – без просьбаў і прынук”.

Рабіце дабро – і яно вернецца да Вас у двайным памеры!

Святлана Войшэль, класны кіраўнік 7 класа Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *