ЧАС АДКРЫЦЦЯЎ І ПАЧЫНАННЯЎ

Актуально Лента новостей

Апошняя нядзеля чэрвеня прыносіць цудоўнае свята – Дзень моладзі. Маладымі ў нас лічацца людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, а гэта практычна кожны чацвёрты жыхар рэспублікі.
Маладосць – гэта час эксперыментаў, адкрыццяў, час імкнення да пазнання свету і знаходжання свайго месца ў ім. Таму Дзень моладзі – свята маладых і няўрымслівых, энергічных і мэтанакіраваных, рамантыкаў і аптымістаў.
Сёння маладзёжная палітыка з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай палітыкі. Гэта сапраўды важна, бо моладзь – будучае кожнай краіны. Сучасная моладзь уплывае на працэсы ў грамадстве, становіцца ініцыятарам карысных пачынанняў і перспектыўных ідэй.
Ужо заўтра ўчарашнія студэнты і школьнікі стануць паўнапраўнымі грамадзянамі рэспублікі і самі будуць трымаць вызначаны курс, таму вельмі важна даць ім магчымасць рэалізаваць сябе, прыкласці максімум намаганняў для ўсебаковага выхавання.
Аб тым, чым жыве моладзь Бераставіцкага раёна, напярэдадні свята я гутару з начальнікам аддзела па справах моладзі райвыканкама А.У.Ігнатовіч.

— Алена Уладзіміраўна, колькі маладых людзей у Бераставіцкім раёне? Хто яны?
— Калі гаварыць мовай статыстыкі, то ў Бераставіцкім раёне пражывае 3641 малады чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года, што складае крыху больш за 20 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва раёна. Прычым, з іх 1162 чалавекі – вучнёўская моладзь (569 школьнікі і 593 навучэнцы прафесійных ліцэяў) і 2479 чалавек – моладзь працуючая.
— Як рэалізуецца ў нашым раёне дзяржаўная маладзёжная палітыка?
— Паколькі рэспубліканская праграма “Моладзь Беларусі” пакуль не прынятая, раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў комплекс мер па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Бераставіцкім раёне на 2011 год, які прадугледжвае далейшае паляпшэнне сацыяльна-эканамічных і бытавых умоў жыцця моладзі, развіцця яе працоўнай актыўнасці, забеспячэнне духоўна — культурнага і фізічнага развіцця, фарміраванне маральна — прававой культуры і сацыяльнай самарэалізацыі моладзі.
У рамках гэтага комплексу мер распрацаваны і праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы па грамадзянска — патрыятычнаму выхаванню моладзі, прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў, арганізацыі вольнага часу маладых людзей.
— Якія цікавыя мерапрыемствы былі арганізаваны для моладзі на працягу года?
— З найбольш значных і яркіх мерапрыемстваў магу адзначыць форум дзіцячых і мала-дзёжных арганізацый і аб’яднанняў “Дорогу осилит идущий”, турыстычны злёт для працуючай і сельскай моладзі, фестываль электроннай музыкі “BADEN EVOLUTION”, злёт юных памочнікаў міліцыі, раённы мотар — шоу фестываль “RACE – CAP CHOW”, удзел у фестывалі паэзіі “Масалянскія салаўі”.
— А што яшчэ чакаецца ў бліжэйшых планах?
— Запланаваны шэраг разнастайных мерапрыемстваў, якія будуць прапанаваны бераставіцкай моладзі. Напрыклад, раённы злёт “Парад прафесій” для працуючай моладзі, фестываль “Калейдаскоп талентаў”, праз удзел у якім маладыя людзі змогуць заявіць аб сабе і сваіх здольнасцях у самых разнастайных сферах. Паспрабуем таксама правесці інтэрактыўна — ролевую гульню “Драйв”, якая ўжо карыстаецца шырокай папулярнасцю ў моладзі іншых раёнаў. Будзе арганізаваны фестываль маладзёжнай відэарэкламы, а з сацыяльна значных праектаў назаву праект “У кожны аграгарадок – спартыўны вугалок” – ён прадугледжвае стварэнне ў аграгарадках спартыўных пляцовак сіламі валанцёраў, вучнёў-скай і працуючай моладзі пры падтрымцы мясцовых сельскіх Саветаў і сельскагаспадарчых кааператываў.
— Якія грамадскія аб’яднанні дапамагаюць маладым людзям рэалізаваць сябе і свае здольнасці?
— Найбольш масавыя грамадскія аб’яднанні, якія шырока ахопліваюць юнакоў і дзяўчат Бераставіцкага раёна – Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Акрамя таго, дзейнічаюць атрады юных памочнікаў міліцыі, якія, дарэчы, у наступным годзе будуць адзначаць сваё 5-годдзе, валанцёрскія атрады, развіваецца вучнёў-скае самакіраванне.
Маладых спецыялістаў раёна аб’яднаў “Клуб дзелавых лю-дзей”, які не так даўно пачаў сваю работу. Праведзены сустрэчы ўдзельнікаў клуба з кіраўніцтвам раёна, спецыялістамі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, падчас якіх маладыя людзі атрымалі інфармацыю аб сацыяльных правах і гарантыях, прадугледжаных заканадаўствам для моладзі, змаглі выказаць свае набалелыя праблемы і атрымаць кансультацыі спецыялістаў.
У далейшых планах – стварэнне падобнага клуба і для маладых сямей, у гэтым сёння адчуваецца неабходнасць.
— Якая канкрэтная падтрымка аказваецца ў раёне маладым людзям, маладым сем’ям?
— У калектыўныя дагаворы прадпрыемстваў і арганізацый раёна ўключаны раздзел “Сацыяльныя льготы і гарантыі для моладзі”. Ён прадугледжвае выдзяленне грашовых сродкаў на правядзенне культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў для моладзі.
Маладыя спецыялісты, якія прыходзяць на працу ў сельскагаспадарчыя арганізацыі, маюць першачарговае права на атрыманне добраўпарадкаванага жылля. Пры індывідуальнай забудове яны атрымліваюць ільготныя крэдыты на будаўніцтва жылля.
У сельскагаспадарчых арганізацыях маладым спецыялістам на працягу першых 2-х гадоў устанаў-ліваецца даплата ў памеры адной тарыфнай стаўкі 1-га разраду.
Пры наяўнасці сродкаў СВК вы-дзяляюць маладым сем’ям грошы на поўную ці частковую кампенсацыю затрат па пражыванні на ўмовах найму на кватэрах ці ў інтэрнатах, аказваюць дапамогу маладым працаўнікам, якія былі прызваны на службу ў армію і вярнуліся на сваё папярэдняе месца працы.
— Каб праводзіліся ўсе мерапрыемствы і рэалізаваліся самыя смелыя праекты, патрэбны, у першую чаргу, аднадумцы – актывісты, якія заўсёды падтрымаюць. Хто ўносіць найбольш значны ўклад у развіццё маладзёжнага руху раёна?
— У нашым раёне шмат таленавітай і актыўнай моладзі, з якой лёгка працаваць. Заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу і прапанаваць свае ідэі Аляксей Міхальскі (РУСП “Масаляны”), Віктар Пашкевіч (дзіцяча-юнацкая спартыўная школа аддзела адукацыі), Ірына Канецкая (упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама), Дзмітрый Пазняк (СВК “Алекшыцы”), Аляксандр Бушык (СВП “АграМір”), Анатолій Пашкевіч (СВК “Малабераставіцкі элітгас”), Андрэй Аруткін (РДК), Юлія Касяк (інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ па Бераставіцкаму раёну), Віктар Кашлявік (Пархімаўская БШ), Кацярына Лукашук і Віталій Болдак (Вялікабераставіцкая СШ).
Заўтра моладзь Беларусі будзе святкаваць свой дзень. Я хачу пажадаць усім юнакам і дзяўчатам Бераставіччыны надалей заставацца смелымі, актыўнымі, здольнымі будаваць сваю будучыню. Моцнага вам здароўя, аптымізму, маладога запалу, кахання і рамантыкі. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена светам пазнання, радасцю творчасці і сустрэчамі з цудоўнымі людзьмі.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *