“Чарнобыль – чорны сімвал Беларусі”

Лента новостей

— пад такой назвай з 24 сакавіка па 15 красавіка праходзіў раённы конкурс творчых работ, арганізаваны райкамам БРСМ і рэдакцыяй “Бераставіцкай газеты”. Прадстаўляем вашай увазе вытрымкі з найбольш цікавых работ.

***
Чернобыль… Твоя черная звезда
Своею темнотою осветила
Землю, где родилась я и росла,
И судьбы миллионов изменила.
Нежданной темной тучей грозовой,
Порывом ветра, что уносит души,
Беда нависла над родной землей:
Забилось сердце Беларуси глуше.
И на секунду замерли леса,
Ветра свое дыханье затаили…
Ни в чем не виноваты небеса,
Мы сами свои беды сотворили.
Пройдут года, изменятся умы,
Придет взамен другое поколенье.
Но вечно будут помнить день весны,
Чернобыльское черное мгновенье.
Наталья ПАНКЕВИЧ,
ученица Макаровского
детского сада -СШ

***
Светлы сімвал Беларусі – бусел. Чорны сімвал Беларусі – Чарнобыль. Жудасная трагедыя навісла над нашай роднай зямлёй 26 красавіка 1986 года, калі адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Беларускі народ стаў бязвіннай ахвярай катастрофы.
Чарнобыль… Чорнае слова, як чорнае сонца, бязлітасна ўскацілася на беларускі небасхіл. Беларусь ад краю і да краю адчула подых згубнага чарнобыльскага ветру. Смяротная доза для жыцця зямлі. Лес, рака, трава – усё было носьбітам жыцця, а стала прыстанкам смерці.
Радыяцыя – нябачны акупант. Была вёска, а стала зонай адсялення, было поле, а стала зонай адчужэння. Быў лес, а стаў зонай пастаяннага радыяцыйнага кантролю…
Мінула 25 гадоў. Чарнобыль ужо стаў гісторыяй, сімвалам смерці і невылечных хвароб. Беларусы сталі яго асноўнымі ахвярамі і адначасова людзьмі, якія здолелі перажыць гэтую бяду…
Ульяна БУТРЫЛА,
вучаніца Старадварэцкага дзіцячага сада – БШ

***
Вясна заўсёды цешыць душу, нясе радасць, надзею. Вясна ж 1986 года прынесла бяду. Гэты год, як калісьці ваенны 1941, прайшоўся пякучым болем па лёсе кожнага беларуса. Ён усклаў на нашы плечы яшчэ адно выпрабаванне…
Чым можна вымераць гора людзей, якія вымушаны пакінуць магілы родных, хаты, вёскі, дзе кожны сусед быў братам? Палескі край аказаўся безабаронным і сам пачаў несці пагрозу людзям. Даўно пустымі аканіцамі сустракаюць гасцей  пакінутыя вёскі. Пустазеллем пакрыліся палі. І галасы птушак ужо не вабяць чалавечыя душы.
Немагчыма сёння падлічыць страчанае намі ў матэрыяльным выражэнні, але самыя вялікія страты – маральныя. Людзі, выгнаныя бядою са сваіх родных мясцін, праз гады не знаходзяць душэўнай раўнавагі. Не прыносіць спакою новая зямля, ірвуцца сэрцы дамоў…
Улад КЛІМОВІЧ, вучань Кватарскага дзіцячага сада-БШ

***
…Была весна, природа отгоняла последнюю дремоту, все начинало оживать, все улыбалось и светилось от счастья. Ничто не предвещало беды. Никто и не заметил смерти, лично спустившейся в этот день на  землю. Она укрылась теплым весенним воздухом, словно плащом-невидимкой, плавно опустилась на землю, осторожно расправив крылья. И когда все окутала магия сна, она скинула плащ и направилась к станции. Сжала, казалось бы, хрупкую руку в кулак и с невероятной силой ударила два раза.
Прогремело два взрыва, над блоком взлетели какие-то горящие куски, искры, в небо взмыл столб огня…
Описать весь ужас трагедии невозможно, потому что случившееся слишком масштабно, и охватить все просто нереально. А смерть взмыла в небо и исчезла, оставив тень своего присутствия на долгие годы…
Вероника КОЗЛОВСКАЯ, ученица Малоберестовицкой СШ

Чарнобыльская ноч

Красавіцкая ноч над зямлёю плыла,
Нішто пра бяду не казала.
Ды раптам зямля задрыжала мая, Прайшла па ёй злая навала.

Нячутна так гора паўзло над краінай
Па раненых душах, па сэрцах людскіх.
Запахла на роднай зямлі дамавінай,
І страх беларусаў ахутаў усіх.

Але страпянуўся народ наш няшчасны, свой край ад бяды ён пачаў ратаваць,
Ад гэтай стыхіі Чарнобыльскай страшнай,
Што хацела ўсіх на той свет нас забраць.

Светлая памяць пажарнікам смелым,
Што першымі крок той зрабілі цяжкі
Насустрач агню, радыяцыі смертнай,
Мы помніць вас будзем гады і вякі.
Анастасія НЕВЯДОМСКАЯ, вучаніца Пархімаўскай БШ

***
…Чарнобыль – гэта пажар, пажар, які быў бачны за некалькі дзясяткаў кіламетраў. Пажар, у якім гераічна гублялі свае жыцці пажарныя і ўсе тыя, хто змагаўся з наступствамі выбуху ў першыя гадзіны і дні пасля трагедыі.
Чарнобыль – гэта слёзы матуль, бледныя твары дзяцей, чэргі ў бальніцах і памерлыя ад радыяцыі людзі.
Чарнобыль – гэта народны подзвіг. Подзвіг лю-дзей, якія сталі на барацьбу з грозным, нябачным ворагам: кожны дзень неслі небяспечныя вахты каля ядзернага рэактара, ачышчалі забруджаныя палі, сады і жыллё, з радасцю прымалі ў сябе перасяленцаў…
Таццяна ШАКОЦЬ, вучаніца Алекшыцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *