“Чалавек, прадоўжы свой век!»

Лента новостей

Час здароўя пад назвай “Антыпіва” быў арганізаваны ў вёсцы Пархімаўцы для дзяцей школьнага ўзросту. Мерапрыемства праводзілася работнікамі Дома культуры і вольнага часу і сельскай бібліятэкі. Тэма сустрэчы закранула адно з набалелых пытанняў нашага часу—“піўны алкагалізм”, які стаў актыўна распаўсюджвацца сярод сучаснай моладзі. На праграму-віктарыну для выступлення былі запрошаны настаўнікі мясцовай базавай школы В.В.Кавалёва, Н.А.Ваўчок і ўчастковы інспектар Д.Т.Гурскі. Усіх зацікавіла прэзентацыя на тэму прафілактыкі ўжывання піва. З удзелам саміх дзяцей быў падрыхтаваны і прадэманстраваны ўрывак з выступлення агітбрыгады пад назвай “Чалавек, прадоўжы свой век!”. Для азнаямлення са шляхамі рашэння абмяркоўваемай праблемы гасцям была прапанавана кніжная выстава “Антыпіва! Мы за здаровы лад жыцця!” Праверыць, наколькі трывала была засвоена атрыманая падчас мерапрыемства інфармацыя, дапамагла віктарына. І адказы вучняў на зададзеныя арганізатарамі пытанні, былі правільныя.
На працягу сустрэчы дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, гульнях, а потым частаваліся чаем. Увечары для моладзі была арганізавана відэадыскатэка з прэзентацыяй і конкурсамі, якую правёў мастацкі кіраўнік Пархімаўскага Дома культуры і вольнага часу С.М.Казак. Будзем спадзявацца, што праведзенае мерапрыемства дасць свае вынікі, а ўдзельнікі яго ўзялі для сябе штосьці новае і карыснае.
Ірына Дзярнейка, дырэктар Пархімаўскага ДК і ВЧ,
Лізавета Дожына, бібліятэкар сельскай бібліятэкі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *