Чаго чакаем ад «Бераст-Фэста»?

Бераст-Фэст Общество

Віталій Ігнатовіч, начальнік адасобленай групы Бераставіцкага раёна ваеннага камісарыяту Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў:
— З цікавасцю пазнаёміўся з праграмай “Бераст-Фэста”. Я люблю вывучаць гісторыю роднага краю, таму адразу звярнуў увагу на пляцоўку “Бераставіца шляхетная і сярэдневяковая”. Спадзяюся, што ўсё заяўленае ў праграме гэтай пляцоўкі, пройдзе на высокім узроўні, і мы ўбачым сапраўдныя рыцарскія паядынкі і сярэдневяковыя забавы.
Ну і вядома ж, маючы дзяцей, не абмінеш пляцоўку “Бераставіца дзіцячая: вясёлая і гульнёвая”, мае дочкі любяць розныя дзіцячыя атракцыёны, таму мы іх таксама ахвотна наведаем.
І яшчэ хацелася б, каб на свяце былі прадугледжаны месцы, дзе можна пасядзець ўсёй сям’ёй, перакусіць, бо мерапрыемствы фэсту расцягнуты ў часе на цэлы дзень.
А наогул спадзяюся, што “Бераст-Фэст” стане заўважным мерапрыемствам на Гродзеншчыне і выкліча цікавасць і ў жыхароў суседніх раёнаў, а магчыма нават і замежных гасцей. І тады гэта будзе садзейнічаць таму, каб наш раён таксама ўключылі ў бязвізавую зону.

Наталля Кудлаш, жыхарка  г.п. В. Бераставіца:
— Многія памятаюць, як у былыя гады ў Бераставіцы праходзіла свята Купалле. Шмат людзей збіралася тады на яго – і дарослыя, і дзеці. Гэта аб’ядноўвала людзей.
Вельмі добра, што такая традыцыя зноў адраджаецца, і “Бераст-Фэст”, мяркуючы па праграме, стане святам для бераставічан рознага ўзросту.
Асабліва падабаецца тое, што арганізатары свята прапануюць вельмі насычаную і разнастайную музычную праграму. Тут, мабыць, кожны зможа выбраць выступленне на свой густ.
Думаю, свята абяцае быць цікавым для дзяцей, таму што нават спецыяльная пляцоўка адводзіцца для іх. Хаця і на іншых пляцоўках таксама будзе што паглядзець самым маленькім нашым жыхарам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *