Ці ўсе храмы на Бераставіччыне былі ўніяцкімі?

Из истории земли Берестовицкой Культура

Фота Ірыны Міклаш

Як вядома, нашы знакамітыя землякі — акадэмік Пецярбургскай Імператарскай Акадэміі навук В.М.Кавалеўскі (1801 – 1878) і прафесар Віленскага ўніверсітэта, ураджэнец Малой Бераставіцы, І.С.Анацэвіч (1780 – 1845) нарадзіліся ў сем’ях уніяцкіх святароў. Ці ўсе храмы ў той час на Бераставіччыне былі ўніяцкімі?
Мы папрасілі адказаць на гэтае пытанне мясцовага краязнаўцу М.І.Пацэнку:
— Нагадаю, што Брэсцкая ўнія была падпісана ў 1596 годзе, у выніку чаго праваслаўныя храмы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай атрымлівалі статус грэка-ўніяцкіх. Па-першае, не ўглыбляючыся ў падрабязнасці, гэта азначала, што абрады богаслужэння ў іх захоўваліся ранейшыя, але яны пераходзілі ў падпарадкаванне Ватыкану. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) тутэйшыя землі адышлі да Расійскай Імперыі (уключаючы Беласток і Варшаву). У лютым 1839 года ў Полацку прайшоў Царкоўны Сабор іерархаў уніяцкай царквы Беларусі і Украіны, які прыняў рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да рускай праваслаўнай.
У рапарце ад 12 чэрвеня 1839 года на імя Гродзенскага губернатара даецца спіс уніяцкіх цэркваў і колькасць прыхаджан у іх па ўсіх паветах губерні. У ім, у прыватнасці, гаворыцца:
«Гольневская – 301 прихожанин (требуется новая крыша и новая колокольня);
Массолянская – 1378 прихожан …;
Тетеревская – 847 прихожан …;
Великоберестовицкая – 1873 прихожанина …;
Малоберестовицкая – 2555 прихожан (требуется починка пола, новая крыша и колокольня);
Левшовская (цяпер вёска Гарбачы) – начата починка сей церкви».
У спісе не ўзгадваюцца Алекшыцкая і Кляпацкая цэрквы. Прычыны гэтага мне, на жаль, высветліць не ўдалося. А можа яны былі праваслаўнымі?

Сяргей Хілюта



5 комментариев по теме “Ці ўсе храмы на Бераставіччыне былі ўніяцкімі?

  1. Колесо истории вертится то все униацкие, сейчас ни одного униацкого, и до унии не было униацких.Мы на границе Запада и Востока и граница эта порой менялась.

  2. Праўдападобна, што ў той час на бераставіччыне не бло праваслаўных цэркваў. Знайшоў інвентары Ляўшоўскай (Гарбачы) царквы і ў Клепачах. Там значыцца, што яны былі грэка-ўніяцкмі. У Алекшыцах таксама была ўніяцкая.

  3. Пабудавана ў 1867 г. А да яе на гэтым месцы была драўляная ўніяцкая

  4. Интересно, кажется нынешняя берестовицкая церковь была построена примерно в 1860 году.А униацкая где была?

  5. Ці ўсе храмы на Бераставіччыне былі ўніяцкімі? Да вышэйсказаных дадам, што ўніяцкія цэрквы былі ў Старым Дворцы, Галынцы, Алекшыцах (на могілках), Кулях (на могілках), Рудаве і яшчэ ў некалькіх мясцінах, ужо на памятаю — трэба паднімаць выпісы з архіваў. З Вільнюса прывёз падрабязныя інвентары некаторых з іх, у тым ліку Вялікабераставіцкай.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *