Цікава і змястоўна праходзіць шосты школьны день у макараўскіх дзяцей. Кожная субота спланавана так, што ўсе навучэнцы могуць знайсці занятак па душы і з карысцю правесці свой вольны час. Працуючы па праекце “Мая зямля, зямля бацькоў святая”, які прысвечаны Году малой радзімы і 75-годззю Перамогі, навучэнцы здзяйсняюць падарожжы па малой радзіме. Не стала выключэннем і субота 26 верасня. На працягу тыдня, а ў гэты час ва ўстанове праходзіў Тыдзень турызму і краязнаўства, дзеці вывучалі літаратуру аб сваёй малой радзіме, знаёміліся з інтэрнэт-рэсурсамі, наведалі школьны краязнаўчы музей “Музей гісторыі роднай вёскі”, сельскую бібліятэку, вызначылі аб’екты і распрацавалі турыстычна-экскурсійны маршрут па аграгарадку Макараўцы і навакольных вёсках. Рухаючыся па складзеным маршруце, выявілі, якія таямніцы захоўвае наша малая радзіма. У час падарожа сустрэліся з жыхарамі вёсак, з вуснай якіх атрымалі шмат звестак з гісторыі аграгарадка, прыпыніліся каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, прыбралі тэрыторыю ад сухіх лістоў, адпачылі ў невялікім лясным масіве паміж вёскамі Курчоўцы і Пачобуты. А самым запамінальным момант падарожжа засталася сустрэча з работнікамі фермы. Начальнік комплекса пазнаёміла з новымі тэхналогіямі вытворчасці, з працай людзей, а таксама паказала, дзе ўтрымліваюцца жывёлы.
Стомленыя, але поўныя яркіх уражанняў, вярталіся дзеці дахаты. Матэрыялы даследаванняў папоўняць фонд школьнага музея, а па выніках падарожжа аформлены стэнд «Мая родная вёска Макараўцы».
Алена Будніцкая, класны кіраўнік 3 класа Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы