Чыгуначная станцыя “Бераставіца” – важнае прамежнае звяно ў цукровым канвееры, які дзейнічае з пачатку верасня. За дзве няпоўных дэкады са станцыі адпраўлена на перапрацоўку у Скідаль звыш 270 паўвагонаў салодкіх каранёў агульнай вагой амаль 14 тысяч тон. А ўсяго па плану да канца месяца чыгуначнікамі намечана перавезці больш за 20 тысяч тон буракоў.
Адгружаюць сыравіну ў вагоны на буракапрыёмным пункце ў Пагранічным, куды штодзённа ў адпаведнасці з вызначанымі квотамі дастаўляюць сваю прадукцыю гаспадаркі з Бераставіцкага, Свіслацкага і Ваўкавыскага раёнаў. Такая кваціраваная адпраўка цукровых буракоў на перапрацоўваючае прадпрыемства захаваецца да канца верасня, а ў кастрычніку пачнецца нарыхтоўка каранёў у бурты, каб потым адгружаць іх па меры неабходнасці.
Сяргей Хілюта
Ну хоть этот вид работ дает станции какую-то жизнь. Для тех, кто помнит станцию Берестовица 1970-80-х гг. достаточно тяжело воспринимать теперешнее «затишье». Очень хочется, чтобы эта станция работала, развивалась и приобрела хоть часть своего прежнего значения для БЖД.