“Цуды на Каляды”

Лента новостей

Актывісты раённай піянерскай арганізацыі, БРСМ, атрады валанцёрскага руху “Добрае сэрца” актыўна ўключыліся ў правя-дзенне рэспубліканскай акцыі “Цуды на Каляды”, якая праходзіць з 10 снежня па 6 студзеня.
У ходзе акцыі маладыя людзі імкнуцца акружыць цеплынёй сваіх сэрцаў і клопатам людзей, якія патрабуюць асаблівай увагі ў час навагодніх і калядных свят.
Цяпер ідзе збор навагодніх падарункаў для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку і дзяцей — інвалідаў, рыхтуюцца віншавальныя паштоўкі.
Юнакі і дзяўчаты не пакінуць па-за ўвагай і адзінокіх састарэлых, ветэранаў, працуе піянер-скае “Бюро добрых паслуг”.
Напярэдадні навагодніх і калядных свят будуць арганізаваны дабрачынныя канцэрты, адбудзецца перадача навагодніх падарункаў, у якіх абавязкова будзе прысутнічаць “Чырвоная рукавічка” – сімвал акцыі.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *