У вёсцы Эймінаўцы выпадкова ўбачыла камень з незразумелым мне надпісам. Ён ляжыць каля адной з мясцовых хат у якасці падстаўкі пад вядро каля студні. Раней гаспадары выкарыстоўвалі камень ў жорнах.
Што гэта за надпіс? Кім ён зроблены? Пра гэта гаспадыня не ведае. Памятае толькі, што прывезлі камень аднекуль здалёк. Можа быць, хто-небудзь з нашых чытачоў зможа прачытаць гэты надпіс?
Марыя Драпеза
Камень зроблены з яўрэйскага надмагільнага помніка. Яны часта сустракаюцца ў хатняй гаспадарцы ў вёсках. Выкарыстоўваліся як жорны ў хатніх млынах альбо тачыльныя прылады.
Надпіс на іўрыце. Матэрыял — пясчанік (польск. piaskowiec)
Надпись, кажется, на иврите…