Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!

Лента новостей

%d1%80%d0%be%d0%b6%d0%b4%d0%b5%d1%81%d1%82%d0%b2%d0%beДарагія браты і сёстры!
У чарговы раз мы згадваем гістарычную падзею Нараджэння Збавіцеля. Больш за дзве тысячы гадоў таму Божае святло прыйшло на зямлю, несучы з сабой Божую любоў і зарад духоўнага абнаўлення, каб развеяць цемру чалавечага сэрца.
Бог стаў чалавекам, каб мы маглі стаць Божымі дзецьмі. Нараджэнне Езуса — самае вялікае сведчанне Божай любові. І сёння нованароджанае Дзіцятка стукае ў кожнае сэрца, каб адарыць нас сваёй любоўю і міласэрнасцю, паяднаць з нябесным Айцом і даць на­дзею на жыццё вечнае.
Няхай урачыстасць Божага Нараджэння ажывiць у нашых сэрцах агонь веры, каб мы маглi жыць у яго бляс­ку i цяпле, маглi асвятляць i саграваць iм iншых. Хай Божая дабрыня, якая з’явілася ў Езусе Хрысце, Уцелаўлёным Слове, умацуе ва ўсіх веру, надзею і любоў і дасць суцяшэнне тым, хто яго патрабуе.
Няхай нашы сэрцы стануць больш чыстымі і спакойнымі, вольнымі ад мітуслівых жаданняў і зайздрасці, нелюбові і злосці. Няхай напоўніць іх Божая любоў і спагада, гармонія і спакой, каб маглі мы пачуць і годна прыняць адзінае і самае важнае Слова, якое сталася Целам.
Радасных, благаслаўлёных святаў і шчаслівага, шчодрага на дабро і Божую ласку Новага года!
Святары
Бераставіцкага дэканата



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *