Хочаш адчуць сябе чалавекам – дапамажы іншаму

Лента новостей Образование

Жыццё… Мы заўсёды кудысьці спяшаемся, бяжым, што часта не заўважаем побач тых людзей, якія маюць патрэбу проста ў нашай падтрымцы. Пасля ўрокаў навучэнцы 8 класа Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы, паспяшаліся аказаць дапамогу, падтрымку пажылым грамадзянам.

Школьнікі працавалі зладжана: прыбіралі ў доме, насілі ваду, наводзілі парадак на прысядзібных участках. І як вынік — усмешкі бабуль і дзядуль!

Акрамя таго, дзеці  даведаліся шмат новага пра сваю малую радзіму, а таксама выслухалі іх успаміны пра падзеі даўно мінулых дзён. А з некаторымі проста пагаварылі па душах.

Няхай гэтая маленькая дапамога стане той адчувальнай кропляй у вялікім віры добрых спраў, пра што і дзеці, і пажылыя людзі будуць успамінаць з цеплынёй доўгі час!

Святлана ВОЙШЭЛЬ, класны кіраўнік 8 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *