– выстава плэнерных работ навучэнцаў і выпускнікоў мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў стала сапраўдным упрыгожаннем свята.
Цудоўныя краявіды Вялікай Бераставіцы – невычарпальная крыніца натхнення для мясцовых аматараў пэндзаля і фарбаў. Вось і юныя мастакі розных гадоў выпуску, а таксама сённяшнія навучэнцы мастацкага аддзялення не змаглі не звярнуцца ў сваёй творчасці да адлюстравання бераставіцкіх пейзажаў і адметных куточкаў пасёлка. Выстава плэнерных работ выклікала зацікаўленасць у гасцей “Бераст-Фэста”.
Святлана Ганчарова, фота аўтара і Бераставіцкай ДШІ