Фотарэпартаж: дэлегацыя Бераставіцкага раёна прыняла ўдзел у мітынгу ў падтрымку міру, бяспекі і спакою

Лента новостей Общество

Шматлюдныя мітынгі ў падтрымку міру і бяспекі праходзяць у Беларусі, прычым не толькі ў сталіцы, але і ў абласных цэнтрах. Сёння сваю грамадзянскую пазіцыю выказалі жыхары Гродзеншчыны на мітынгу, які адбыўся на плошчы Леніна ў Гродна, з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Бераставічане, сярод якіх прадстаўнікі розных прафесій, таксама пабывалі на мітынгу і падтрымалі заклік недапушчэння расколу міралюбівай краіны і замахаў на яе незалежнасць.

Жыхары нашага раёна горача любяць сваю радзіму, цэняць дасягненні Беларусі і выступаюць за мір у грамадстве, стабільнасць і развіццё дзяржавы.

Зоя Хлебнікава, бібліятэкар Алекшыцкай сельскай бібліятэкі:

– Я хачу, каб на маёй зямлі панаваў мір, каб мы маглі спакойна працаваць і жыць, не баючыся выйсці на вуліцу. Важна захаваць адзінства беларускага народа і незалежнасць краіны.

Галіна Козел, дырэктар Масалянскага ясляў – сада-пачатковай школы:

–Галоўнае, каб дзеці – наша будучыня – раслі ў моцнай суверэннай дзяржаве. Мы – адна краіна, разбурыць якую не недапушчальна. Гэтую пазіцыю падтрымлівае ўся мая сям’я. Вось нават дачка Арына, якая пойдзе ў першы клас, завязала чырвона-зялёную стужку на руку. Яна – «За Беларусь!»

Ірына Мінец, жыхарка г.п.В.Бераставіца,пенсіянерка:

Я зараз знаходжуся ў дачкі ў Гродна. Калі даведалася, што сення на плошчы імя Леніна будзе праходзіць мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою, вырашыла таксама прыняць удзел у ім. Для мяне вельмі важна, каб у нашай краіне быў мір і спакой, каб людзі паважалі адзін аднаго, а дзеці і ўнукі не баяліся выйсці на вуліцу. Каб наша родная Беларусь заўсёды была незалежнай, суверэннай дзяржавай. 

За апошнія гады ў нас шмат зроблена і я ганаруся поспехамі сваёй краіны.У нас бясплатныя адукацыя, медыцына, будуецца жыллё. Робіцца ўсё, каб людзям было зручна і камфортна  жыць і працаваць, расціць дзяцей. Сёння я  хачу далучыцца да людзей не плошчы і сказаць, што разам мы моцныя і непераможныя.

Ірына Крывапляс, настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Вялікабераставіцкай сярэдняй школы:

— Я хачу, каб на вуліцах нашых гарадоў і  вёсак заўсёды было ціха і спакойна, каб наша Беларусь была мірнай, квітнеючай  і незалежнай.

Я, як маці, хачу, каб мае дзеці маглі спакойна жыць і вучыцца.  Мы павінны аб’яднацца, каб захаваць мір для сваіх дзяцей. Менавіта пра гэта сёння гаварыў Прэзідэнта пад час сустрэчы з гродзенцамі. І я поўнасцю згодна з ім.

Раиса Конецкая, ответственный секретарь Берестовицкой районной организации Белорусского общественного объединения ветеранов:

— Мы живем в красивой стране, где чистота и порядок. И я хочу, чтобы для наших детей, внуков, правнуков она была стабильной и благополучной. Я знаю, что многие мои знакомые–пенсионеры, с которыми я встречаюсь по работе, по состоянию здоровья не смогли принять участие в митинге, но морально они поддерживали нас – тех, кто переживает за свою страну, желает ей мира и добра. За мирную Беларусь, за счастье и согласие!

Фота «БГ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *