Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі  ўзнагародзіла старшыню Бераставіцкага райвыканкама  Антона Кулісевіча юбілейным медалём

Лента новостей Общественные объединения

За значны ўклад у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і ў сувязі з 115-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта Антон Кулісевіч узнагароджаны юбілейным медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі». Рашэнне аб узнагароджанні Антона Станіслававіча юбілейным медалём было прынята Прэзідыумам  савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Юбілейны медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» быў устаноўлены 29 красавіка 2019 года па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая  аб’ядноўвае звыш 4 млн працоўных. Медаль вырабляецца з металу серабрыстага колеру. На яго правым баку размешчана выява скульптурнай кампазіцыі ў выглядзе фігур рабочага і сялянкі, паміж якімі шчыт з надпісам «Слава працы».

Узнагароду ўручыў старшыня Бераставіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Мышко.

Зінаіда Самкова, фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *