Фальклорнае свята «Зажынкі» было арганізавана ў СВК «Цецяроўка»

Лента новостей

IMG_3573IMG_3580У СВК “Цецяроўка” 21 ліпеня адбылося адметнае фальклорнае свята “Зажынкі”. Арганізавалі яго ў сельгаскааператыве сумесна з вакальнай групай “Альтанка” Макараўскага Дома нацыянальных культур, каб аддаць даніну павагі працаўнікам сельскай гаспадаркі, для якіх пачалася гарачая ўборачная пара. Дарэчы, ад душы парадавала гэтая жаночая вакальная група нядаўна і хлебаробаў СВК “Макараўцы”.
Спрадвеку перад жнівом людзі нізка кланяліся роднай зямельцы. Нашы продкі лічылі, што перад зборам новага ўраджаю трэба з любоўю дамовіцца з зямлёй-маткай і шчыра падзякаваць ёй за хлеб. Першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі. Прыносілі на свята і каравай з мукі з леташняга ўраджаю, як даніну зямлі-карміцельцы і сардэчную падзяку Богу за дапамогу.
Па народнай традыцыі, у СВК “Цецяроўка” ў час свята тры разы падкінулі ўгару сноп, як сімвал багатага жыцця, і загадалі жаданні. А пажадалі аграрыі, каб жніво прайшло без страт, каб тэхніка не псавалася і каб Бог даў здароўя хлебаробам.
Галоўнымі героямі дня, вядома, былі камбайнеры. Разам з вадзіцелямі, спецыялістамі і іншымі працаўнікамі яны пастараюцца зберагчы кожнае зярнятка і добра напоўніць жніўную скарбонку.
Сноп з кветкамі, вянкі з залатога калосся, магічныя абрады, шчырыя пажаданні поспехаў у напружаную пару, задушэўныя лірычныя песні стварылі прыўзняты добры настрой працаўнікам гаспадаркі. Няхай спрыяе ім надвор’е, з кожным днём цяжэе “жніўны куфар”!
Ніна Наддэ, фота аўтара

Меркаванне
Вольга Сарай, работнік вартавой аховы:
— Мне вельмі спадабалася гэтае свята. Я рада, што народныя традыцыі вяртаюцца да нас, іх не забываюць. Вялікую ўвагу гэтаму раней надаваў і наш былы старшыня Антон Ігнатавіч Папоўскі. Прыемна, што пра людзей паклапаціліся, шчырае дзякуй кіраўніцтву, прафкаму гаспадаркі і абаяльным жанчынам з прыгожымі галасамі!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *