У школах прагучаў апошні званок

Лента новостей

30-31 мая ў школах раёна адбыліся ўрачыстыя лінейкі з нагоды заканчэння навучальнага года. Для 128 выпускнікоў адзінаццатых класаў школьны званок прагучаў у апошні раз. Цяпер на парозе ўступных іспытаў у розныя навучальныя ўстановы хлопцаў і дзяўчат чакае нялёгкая пара выпрабаванняў — школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне. Дарэчы, першыя экзамены пачаліся літаральна на наступны дзень: у сераду вучні 11-ых класаў здавалі экзамены па матэматыцы, рускай і беларускай мовах. Цэнтралізаванае ж тэсціраванне пачнецца з 14 чэрвеня і працягнецца па 29 чэрвеня.
На здымках: апошні званок у Макараўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе дала выпускніца-выдатніца Наталля Панкевіч і першакласнік Віталь Клімук, якога школьныя поспехі яшчэ чакаюць наперадзе; выпускнікі 11 класа.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *