Пачатак лета прынёс для выпускнікоў сярэдніх і базавых школ самую гарачую пару – экзамены. Ужо 1 чэрвеня прайшлі першыя экзамены ў многіх навучальных установах.
Дзевяцікласнікі на заканчэнне базавай школы традыцыйна здаюць чатыры выпускныя экзамены (беларускую і рускую мовы, матэматыку і гісторыю Беларусі), а вось адзінаццацікласнікам, акрамя экзаменаў па матэматыцы, беларускай або рускай мове і яшчэ аднаму прадмету па выбары, у гэтым годзе патрэбна будзе здаць яшчэ і абавязковы экзамен па замежнай мове.
У Паплаўскім яслях-садзе-базавай школе выпускнікоў сёлета небагата – чатыры. Але адметна тое, што двое з іх – Канстанцін Казлоўскі і Анастасія Саўко (на здымку на пярэднім плане) – з’яўляюцца прэтэндэнтамі на атрыманне пасведчання аб заканчэнні базавай школы з адзнакай. Калі ўлічыць, што ўсяго ў раёне толькі 8 вучняў з 203 дзевяцікласнікаў закончылі навучальны год на “выдатна”, то такі паказчык для невялікай школы вельмі добры.
Ірына Міклаш, фота аўтара