У школах Бераставіцкага раёна пачаўся новы навучальны год (+Відэа)

Актуально Лента новостей Образование Общество

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года і Дню ведаў, прайшлі  першага верасня ва ўстановах адукацыі  Бераставіцкага раёна.

  На Бераставіччыне за школьныя парты сёлета селі  1596 юных бераставічан.   З асаблівым хваляваннем упершыню пераступілі школьны парог 155 першакласнікаў. Самая багатая на першакласнікаў аказалася Вялікабераставіцкая сярэдняя школа, яна      прыняла  ў свае сцены  76  першакласнікаў.  19 хлопчыкаў і дзяўчынак пойдуць у першы клас СШ аг. Пагранічны, а вось Кватарскі яслі-сад-базавая школа ў гэтым навучальным годзе застаецца без першакласнікаў.

  Для 94 адзінаццацікласнікаў устаноў адукацыі нашага раёна 2018/19 навучальны год стане апошняй прыступкай у атрыманні сярэдняй адукацыі і завершыць іх навучанне ў школе. 149 вучняў дзявятых класаў закончаць навучанне на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

На ўрачыстых лінейках ва ўсіх установах адукацыі прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці і шэфы, якія выказалі шчырыя пажаданні вучням і педагогам з нагоды Дня ведаў і пачатку навучальнага года. Самыя маленькія школьнікі атрымалі 1 верасня падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.

Першы ўрок ва ўсіх установах адукацыі прайшоў на тэму “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”  і  прысвячаўся Году малой радзімы.  У час яго настаўнікі  прывівалі вучням    актыўную грамадзянскую пазіцыю, каштоўнасныя адносіны да гісторыі і культуры роднага краю, пачуццё дачынення да яго мінулага і сучаснасці, разуменне адказнасці за будучыню сваей краіны.  Таму што знаёмства з культурай, гераічнай гісторыяй і традыцыямі роднага краю – аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў. Без любові да малой радзімы не бывае любові да краіны ў цэлым.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара з урачыстай лінейкі ў Вялікабераставіцкай СШ


Відэа Віктара Фрыдэля

***

Торжественная линейка, посвященная Дню знаний, прошла в СШ аг.Пограничный

Для 214 учеников государственного учреждения образования «Средняя школа аг. Пограничный» сегодня прозвучал школьный звонок. Дружная школьная семья в этом году пополнилась 18 первоклассниками, которые вместе с мамами и папами сегодня пришли на торжественную линейку.

Поздравить учеников, педагогов и родителей с Днем знаний пришли представители общественности, ветеран Великой Отечественной войны, председатель первичной ветеранской организации аг. Пограничный Павел Шкулепа, благочинный Берестовицкого округа, настоятель храма Святой Преподобной Евфрасинии Полоцкой протоиерей Сергей Шелест и другие.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Зинаида Самкова, фото автора и СШ аг. Пограничный

****Во время торжественной линейки, посвященной Дню знаний, в государственном учреждении  образования «Кваторский учебно-педагогический комплекс ясли-сад-базовая школа».  

 

Фhttp://makarov.berestovica.edu.by/main.aspx?guid=101723ото Зинаиды Самковой

 

***

1 верасня ў Малабераставіцкай сярэдняй школе

1 верасня вучні зноў прыйшлі ў школу. Для ўсіх прайшоў першы ўрок «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца»

https://malberestovica.schools.by/news/692540

 

***

Пархимовский ясли-сад-базовая школа 

Почетные гости Дня знаний А. В. Курило, первый заместитель председателя Берестовицкого райисполкома, М. Э. Карпуть, председатель Берестовицкого сельисполкома, Ю. К. Еремич, председатель КСУП «Пархимовцы», М. И. Груздев, директор ОАО «Берестовицкая птицефабрика» приняли участие в праздновании 400-летия белорусского «Букваря». Они оставили свои воспоминания и пожелания своей первой книге.

https://parhimovcy.schools.by/news/692628

*** 

Макараўскі яслі-сад-СШ

Школа — гэта асаблівы свет, гэта непаўторная дзяржава са сваімі традыцыямі. Традыцыйна ў Макараўскім яслях-садзе – сярэдняй школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Ведаў. На лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці. З задавальненнем вучні слухалі словы прывітання і віншавання ў іх адрас ад дырэктара ўстановы, ганаровых гасцей, бацькоў. Больш усіх хваляваліся самыя маленькія ўдзельнікі свята – першакласнікі. Яны разам са сваёй настаўніцай Марыяй Станіславаўнай Курстак з гэтага дня пачнуць свой шлях у краіну Ведаў. Музычныя нумары стварылі святочны настрой. Фінальным акордам стаў гімн школы, пасля якога вучні павіншавалі сваіх настаўнікаў і адправіліся на 1 урок, прысвечаны Году малой радзімы.

http://makarov.berestovica.edu.by/main.aspx?guid=101723

***

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *