У цэнтры мястэчка Вялікая Бераставіца ў 30-я гады мінулага стагоддзя

Из истории земли Берестовицкой Культура

Два гэтых фотаздымкі паходзяць з сямейнага альбома Анджэя Яфімава-Лагады, ура­джэнца нашага мястэчка, які пражывае сёння ў г.Торунь (Польшча). Аб гэтым чалавеку я ўзгадваў у адным з мінулых нумароў раённай газеты. Друкаваўся і дасланы ім фотаздымак. Сёння прапануем увазе чытачоў яшчэ два яго фотаздымкі, якія адлюстроўваюць фрагменты жыцця Вялікай Бераставіцы ў 30-я гады мінулага стагоддзя (польскага перыяду).
На адным з іх — вялікі драўляны дом, у якім у тыя далёкія часы пражывала сям’я Яфімавых-Лагадаў. Узведзены ён быў яшчэ ў самым пачатку мінулага стагоддзя і стаяў у цэнтры мястэчка, прыкладна там, дзе сёння ўсталявана дэкаратыўная скульптурная кампазіцыя “Дрэва жыцця”. Пабудова была накіравана сваім доўгім фасадам да Рынку – галоўнай плошчы тагачаснай Бераставіцы. Дарэчы, у царскія часы галоўная плошча насіла назву “Базарная площадь”.
Злева па суседству з гэтым домам была драўляная прыватная аптэка Антонія Яцэвіча на высокім мураваным падмурку. Будынак аптэкі прымыкаў да самай праезнай часткі вуліцы Гродзенскай (сёння Леніна). У савецкія часы на гэтым падмурку стаяла ашчадная каса. Справа ад дома Яфімавых быў таксама драўляны дом, у якім некаторы час жыла яўрэйская сям’я. Дом гэты быў аддалены ад рынку ў бок возера. Пазней у ім пасялілася сям’я Бандарыкаў. Новы гаспадар уладкаваўся на бераставіцкі паравы млын апальшчыкам. Сам паравы млын знаходзіўся ніжэй, пры самым возеры, і належаў у тыя часы мясцовым яўрэям.
На другім фотаздымку адлюстравана група бераставіцкай моладзі на ганку дома Яфімавых сярод зарасніку вінаграду. Спераду на прыступках сядзіць бацька Анджэя Базыль (Васіль). Стаяць (злева направа) Олек Нікан, Эдвард Лагада, Фелікс Манна і Баляслаў Дарашкевіч.
Сяргей Лушчык, г.Гродна



6 комментариев по теме “У цэнтры мястэчка Вялікая Бераставіца ў 30-я гады мінулага стагоддзя

  1. «і Баляслаў Дарашкевіч».
    Это мой дядя Болеслав.
    В годы войны, когда немцы разбомбили родительский дом в Берестовице, а родителей угнали в Германию, я жила в доме моего деда Павла, где в то время жил и его двадцатишестилетний сын Болеслав. Помню, как Болеслав учил меня, семилетнюю девочку, грамоте.

  2. Дзякую, Андрэй, за каментары да маіх артыкулаў. Гэтыя здымкі даслаў мне ураджэнец нашага мястэчка Анджэй Яфімаў-Лагада з Торуня, таму Вашую падзяку раздзелім з ім напалову, калі Вы не супраць. Калі Вы маеце якія-небудзь старыя фотаздымкі Вялікай Бераставіцы і наваколля, то пішыце на паштовую скрынку : annuszka-modnica@mail.ru
    Такім чынам разам зможам раскрыць яшчэ некалькі малавядомых старонак нашай гісторыі. Думаю, што чытачам газеты таксама будзе цікава. На сённяшні дзень, з майго пункту гледжання, гісторыю нашай мясцовасці мы ведаем менш як на 50%. Буду ўдзячны за кантакт.

  3. «і Баляслаў Дарашкевіч».
    брат майго дзеда Мікалая. Іх было пяць братоў Дарашкевіч, жылі на вуліцы з-га Мая,
    у мяне ёсьць ягоная фатаграфія ў форме АК.
    «Hej, strzelcy wraz, nad nami Orzeł Biały,
    a przeciw nam śmiertelny stoi wróg…»
    Спадар Сяргей,
    не вем, як Вас аддзячыць за гэтат здымак,
    аж сляза прашыбла….
    Дзякуй велізарно!

  4. Дзякую за каментары. Планую ў рубрыке «Фотавандроўка ў мінулае Бераставіцы» змясціць яшчэ некалькі старых фотаздымкаў Вялікай Бераставіцы даваеннага перыяду і першых пасляваенных гадоў.

  5. Niedawno otrzymałem album»Wielka Brzostowica i okolice»
    Z wielką przyjemnością oglądam zamieszczone w nim zdjęcia i opisy.Album bardzo ładnie wydany.Gratulacje autorom albumu.
    Dziękuję Panu Siergiejowi za ten artykół ciekawy dla mnie bo pokazuje mój dom rodzinny i moich najbliższych.
    Życzę Panu wytrwałości i będę oczekiwał dalszych opisów z przed lat.
    Pozdrawiam wszystkich mieszkańców i sympatyków Wielkiej Brzostowicy.

  6. С интересом читаю все, что связано с историей Берестовицы — это моя родина. Думаю, что у проживающих в поселке сохранились старинные фотографии их родителей, почему бы не поделиться ими в социальных сетях и рассказать с какими событиями они связаны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *