У Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе першакласнікаў пасвяцілі ў чытачы

Лента новостей

У рамках Тыдня акцябрат у Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе прайшло свята пасвячэння ў чытачы «Я не толькі вучань школы, сёння я ўжо Чытач».

На свяце першакласнікі пазнаёміліся з чытацкім фармулярам, з правіламі абыходжання з кнігай, з правіламі паводзінаў у бібліятэцы.

Разам з паштальёнам Печкіным і Каралевай Кнігай дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, успаміналі казачных герояў, адказвалі на пытанні віктарыны, паглядзелі фільм «Адкуль прыйшла кніга», чыталі вершы пра кнігу.

Дзеці  зразумелі, што кніга мае асаблівае значэнне ў жыцці людзей,  з’яўляецца неабходным элементам культуры кожнага чалавека.

Дапамогу ў правядзенні свята аказалі важатыя акцябрат з 6 класа Надзя Саўчанка і Алёна Дабрыогла.

Бібліятэкар школы звярнулася да першакласнікаў з такімі словамі: «Кнігі – вашы лепшыя сябры! Яны дапамогуць вам, калі вы не справіцеся з вучобай, супакояць, калі вас хтосьці пакрыўдзіў, пацешаць, калі вам сумна. А яшчэ навукоўцы даказалі, што кнігі маюць лячэбны эфект. Калі вы захварэеце і побач з вамі будуць кнігі, яны дапамогуць вам хутчэй ачуняць. Чытайце, рабяты, заўсёды! »

Напрыканцы мерапрыемства першакласнікі атрымалі медалі «Я – Чытач» і салодкія прызы.

 

Алена Сцефанкова, бібліятэкар Старадварэцкага  ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *