У Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе вучаць прымяняць веды ў жыцці

Лента новостей

Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў — важны напрамак ў зацікаўленасці іх да прадмета, у заахвочванні да творчай дзейнасці.

Назіраючы за актыўнасцю вучняў пры правядзенні практычных заняткаў на ўроках біялогіі, заўважыла, што многія вучні праяўляюць асаблівую цікавасць да пытанняў, якія могуць спатрэбіцца ў паўсядзённым жыцці.

Усім добра вядома, што веды, атрыманыя ў школе, павінны дапамагаць дзецям у жыцці. Я ж хачу звярнуць асаблівую  ўвагу на “вузельчыкі на памяць”, якія шмат гадоў вучні з задавальненнем вывучаюць і выкарыстоўваюць не толькі на ўроках, пры рабоце на прышкольным участку, але і на сваіх прысядзібных участках  разам з бацькамі. Традыцыяй у  нашай школе сталі майстар-класы па вегетатыўным размнажэнні раслін, пасеву гародніных культур і пікіроўцы расады.

Неабходна таксама адзначыць, што зацікаўленнасць выклікаюць практычныя заняткі па абрэзцы пладовых дрэў, фарміраванні іх кроны. Вучні 8 класа Барада Я., Кавальчук У., Рышкель Д., Высоцкая Г., Рамушэвіч А. не толькі самі добра асвоілі правілы абрэзкі дрэў, але з задавальненнем тлумачаць іх малодшым школьнікам, навучаючы “роўны роўнага”, могуць растлумачыць, што такое “ваўчок”, “цэнтральны праваднік” і чаму неабходна кожны год праводзіць абрэзку дрэў і фарміраваць іх крону прыгожай, кожную галінку максімальна падстаўляючы сонейку.

Вельмі прыемна, калі вучні, атрымаўшы практычныя навыкі ў школе, імкнуцца данесці гэтыя “вузельчыкі на памяць” сваім бацькам, знаёмым і, спадзяюся, выкарыстаюць гэтыя веды ў сваім дарослым жыцці.

У зімовы час вучні з задавальненнем удзельнічаюць у майстар-класах па прышчэпках дрэў, праўда, гэтыя заняткі праводзяцца на галінах вярбы, клёну і з’яўляюцца як бы трэніровачнымі. А з наступленнем цяпла усе жадаючыя змогуць прымяніць свае веды на пладовых дрэвах прышкольнага участка.

Вельмі важным і прыемным для кожнага настаўніка  з’яўляецца усведамленне  таго , што веды, якія ён імкнецца данесці да  вучняў не толькі засвойваюцца, але і выкарыстоўваюцца ў далейшым жыцці.

Зоя Уцепяргенава,  настаўніца біялогіі і хіміі Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *