У скарбонку раёна і вобласці…


 …на жніве працягвае ўносіць свой важкі ўклад  СВК імя Варанецкага. Трэцяга жніўня тут пабываў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра. Ён выказаў працаўнікам сваю шчырую падзяку за выніковую працу. Ура-джайнасць збожжавых і зернебабовых у мінулым годзе тут была 75,2 цэнтнера з гектара, зараз звыш васьмідзесяці. Такі выдатны паказчык стаў вынікам удалага спалучэння вопыту і наватарства, эфектыўнасці вытворчасці і славутага “чалавечага фактару”.
На жніве  можна зарабіць добрыя грошы.  Якасная праца годна аплачваецца.  Магчыма, чытачам будзе цікава, як іменна?  Дык вось, напрыклад, па расцэнках і з улікам класнасці і стажу,  за намалот прыкладна 145 тон збожжа можна зарабіць каля 300 тысяч рублёў. У людзей ёсць добры стымул для спаборніцтва.
А па выніках работы на ўборцы ўра-джаю з 26 ліпеня па 2 жніўня  лепшыя працаўнікі атрымалі ўзнагароды. Падзячнымі пісьмамі  райвыканкама і райкама прафсаюза работ-нікаў аграпрамысловага комплексу, каштоўнымі падарункамі, а таксама вымпеламі абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прэміямі былі ўзнагаро-джаны старшы камбайнер Сцяпан Талочка і камбайнер Генрых Кісель.
Вымпелы абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прэміі атрымалі старшы камбайнер Андрэй Аўтух і камбайнер Аляксандр Канюк, Падзячнае пісьмо райсельгасхарча, райкама прафсаюза работнікаў АПК  і прэмію — вадзіцель Іосіф Станеўскі (на здымку). 

“Настрой добры!”
–так гавораць старшы камбайнер СВК «Макараўцы»  Станіслаў Вярышка і камбайнер Антон Дабрэнка (на здымку  ўверсе). Працуюць на “Лексіёне”, стараюцца выкарыстоўваць кожную хвіліну.   А старшы  камбайнер Валерый Жывалеўскі  малоціць   на “Лексіёне” разам з сынам Алегам (на здымку ўнізе). Хлопец – малайчына,  у гэтым годзе паступіў у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў  Рэспублікі Беларусь.  Уклад гэтага экіпажа і экіпажа Станіслава Вярышкі і Антона Дабрэнкі  адзначаны вымпеламі абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прэміямі.
Родныя браты Андрэй і Юзэф Панасюкі працуюць на камбайне “Ліда — 1300”. Андрэй на жніве ўжо дваццаты сезон. Экіпаж узнагароджаны Падзячным пісьмом райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і каштоўнымі падарункамі. Вадзіцель Васіль Кажура таксама атрымаў узнагароду — Падзячнае пісьмо райсельгасхарча і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прэмію.
Па выніках уборкі за другі тыдзень у раёне былі ўзнагароджаны ўсе  камбайнеры і вадзіцелі, чый уклад аказаўся найбольш  значным.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *