У СВП “АграМір” ідзе нарыхтоўка кармоў

Лента новостей

У СВП “АграМір” у гэтым годзе азімыя пшаніца і трыцікале займаюць 390 і 230 гектараў, 300 адведзена пад азімы рапс. З яравых культур ячмень пасеяны на 290 гектарах, на 230 – кукуруза на зерне і на 200 – на зялёную масу. Ёсць грэчка і гарох — па 30 і 40 гектараў. Сяўба прайшла своечасова, тэхналогіі захоўваліся.
Догляд пасеваў – нялёгкая справа. У гэтай гаспадарцы праведзена фунгіцыдная апрацоўка азімай пшаніцы, потым будзе яшчэ адна. Ад шкоднікаў і захворванняў апрацаваны азімы рапс, апрацоўваецца таксама трыцікале і ячмень. На сучасным апрысквальніку працуе вопытны механізатар Юрый Багдзей. Стаж работы Юрыя ўжо больш за 22 гады, яму можна даверыць любую справу. Работу сваю ён выконвае заўсёды якасна. Таму, заслужыў шчырую павагу ў калектыве.
У СВП “АграМір” ёсць чатыры касілкі. На касьбе траў заняты родныя браты Андрэй і Аляксей Тапарыўскія. Нормы яны перавыконваюць. Старыя травы восенню будуць заворваць, а на 300 гектарах пад ячмень ужо падсеяна канюшына. Гэта палепшыць кармавую базу. Для развіцця жывёлагадоўлі трэба мець дастаткова якасных кармоў. Усяго скасіць трэба 616 гектараў. З іх 133 займае люцэрна, астатнія канюшына і злакавыя.
Як і ўсюды, у СВП “АграМір” працаўнікі спадзяюцца на добрае надвор’е. Ад яго ў многім залежаць добрыя вынікі ў сельскай гаспадарцы.
На здымках: Юрый Багдзей, Андрэй Тапарыўскі.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *