Юбілей Вялікай Перамогі нікога не пакідае раўнадушным. Страшную даніну сабрала вайна, і ўдзячная памяць пра людзей, якія здабылі нам Перамогу, назаўсёды застанецца ў сэрцах нашчадкаў.
У СВП “АграМір” далучыліся да акцыі ў гонар юбілею Вялікай Перамогі. Каля адміністрацыйнага будынка сельгаспрадпрыемства, пры ўездзе на тэрыторыю сада, а таксама каля помнікаў воінам-вызваліцелям у вёсках Шаляпкі, Бераставічаны і Кашанцы высаджана дэкаратыўнае вечназялёнае кустоўе.
Адноўлены таксама помнікі воінам-вызваліцелям у вёсках Шаляпкі і Бераставічаны, на чарзе помнік у Кашанцах. Работа працягваецца і служыць добрай справе пераемнасці пакаленняў і ўшанаванню нашай славутай гісторыі.
Ніна Наддэ