Кастрычнік – не менш напружаны восеньскі месяц для аграрыяў, чым верасень.
У СВК “Цецяроўка” працягваецца ўборка кукурузы. Гэтая энерганасычаная і багатая каратынам культура тут вельмі патрэбная для далейшага развіцця жывёлагадоўлі. “Каралева палёў” паспела добра, пачаткі насычанага цёмна – жоўтага колеру. Ураджайнасць кукурузы на зерне 82 цэнтнеры з гектара (на 11 кастрычніка). Механізатар Пётр Журавенка вопытны і адказны, уборку кукурузы вядзе не першы сезон, тэмпы яе добрыя. У гаспадарцы кажуць, што некаторыя праблемы тут ствараюць дзікі, якія набягаюць з бліжэйшых лясоў паласавацца смачнай ежай. Вадзіцель, адвозячы зерне, бачыў цэлы статак.
У гэтай гаспадарцы набылі новы мульчыльнік чэшскай вы-творчасці, узор якога быў прадстаўлены на выстаўцы “Белагра – 2012”. Мульчыльнік уяўляе сабой агрэгат з двума вялізнымі круглымі дыскамі, якія пры абаротах з дапамогай цэнтрабежнай сілы вострымі сталёвымі нажамі зразаюць рэшткі сцябла кукурузы каля самай зямлі і нават часткова здрабняюць іх. Наступнае іх глыбокае заворванне з’яўляецца добрай прафілактыкай ад шкоднікаў. Пасля мульчыравання сцябло лепш перагнівае. Працуе на ёй механізатар Аляксандр Будніцкі. Ужо два тыдні пасля ўборкі кукурузы ён праводзіць мульчыраванне. І так будуць апрацаваны ўсе палі, дзе ўбрана кукуруза на зерне і часткова на сілас. Ад чэшскай фірмы ў СВК “Цецяроўка” прыязджалі два прадстаўнікі, цікавіліся і глядзелі, як працуе тэхніка на мясцовай глебе.
— А як Вы з імі размаўлялі, разумелі адзін аднаго? – пацікавілася я ў Аляксандра.
— Мы сказалі ім, што тэхніка выдатная, але хацелася, каб абарона ад камянёў была яшчэ лепшая. На мульчыльніку ёсць спецыяльныя ланцужкі, але пажадана, каб для такой зямлі, як у нас, яны былі мацнейшыя. Прадстаўнікі фірмы паабяцалі, што ўлічаць пажаданне.
На развітанне механізатару падарылі кепку з лагатыпам фірмы, у якой я яго і сфатаграфавала.
Цікава мне было паглядзець ворыва глебы пад сяўбу будучага года пасля мульчыравання. Араць такое поле лягчэй і можна рабіць гэта больш якасна. З добрай тэхнікай павышаецца культура земляробства, а значыць, і канчатковы вынік.
Ніна Наддэ, фота аўтара
У нас кукурузу обязательно убирают до снега. Если где не уберут то ответственных за это накажут.
4 года назад я летал в Канаду. Зима снег, и вижу с самолета какие то квадратные поля- не пойму никак- что это. Самолет идет на посадку и возле самого аэродрома в Торонто вижу такое поле и решаю- кукуруза. Сам не веря своим глазам. Ведь Канада же 🙂
После едем машиной и вижу вблизи засыпанные снегом поля неубранной кукурузы.
Разговорился с одним эмигрантом из России на эту тему — он давно живет в Канаде. Говорю- бесхозяйственност- в массовом масштабе. А он в ответ- никакой бесхозяйственности.
Початки на зиму склоняются вниз сами собой и в обертке они отлично защищенны от влаги. А зимний ветерок их прекрасно сушит. Короче- зерно сохраняется. Молоти хоть зимой- если снег сгонит. Хоть весной — главное до начала посевной 🙂