У СВК “Пархімаўцы” знаходзяць сродкі на мадэрнізацыю

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_0002У СВК “Пархімаўцы” імкнуцца ісці ў нагу з часам, закупляюць новую тэхніку. У гэтым годзе набылі айчынныя энерганасычаны трактар МТЗ 35 – 22, пасяўны агрэгат, модульную касілку, а нядаўна і кормараздатчык “Хозяин”. Ад сучаснай тэхнікі не хавалі свайго захаплення галоўны інжынер гаспадаркі Міхаіл Цівунчык і загадчык абменнага складу Уладзімір Букас (на здымку). Людзі вельмі зацікаўлены ў мадэрнізацыі вытворчасці, новую тэхніку і даглядаць лягчэй, і аддача ад яе большая. Вядома, каштуе ўсё гэта зараз вельмі дорага, але такая тэхніка таго і вартая. Напрыклад, новы кормараздатчык “пацягнуў” на 383 мільёны рублёў, а пасяўны агрэгат на 1 мільярд 23 мільёны рублёў. Сеялку купілі за ўласныя сродкі, а “Хозяина” і іншае ўзялі ў лізінг, што вельмі выгадна. Такая форма продажу сельгастэхнікі зараз вельмі запатрабаваная і з’яўляецца дзейсным сродкам дапамогі сельгаскааператывам.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *