У СВК “Пархімаў­цы” клапоцяцца пра насенне

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_1887“Гаспадараць эфектыўна,  вельмі стараюцца”– так гаворыць пра руплівых расліна­водаў СВК “Пархімаў­цы” галоўны аграном Бераставіц­кай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Таццяна Жыўлюк (на здымку). У яе багаты вопыт работы, і яна адзначае станоўчую дынаміку ў раз­віцці такой важнай галіны ў гэтай гаспадарцы.

— Тут вельмі доб­ра рыхтуюць склады для ўраджаю, а пад­рыхтоўка насення яравых культур пачынаецца ў ліпені ў час жніва. У парадку дакументацыя, уся работа вядзецца ў адпаведнасці з тэхналогіяй. Насенне кандыцыйнае, адпавядае стандартам. Невялікая колькасць “эліты” для ўзнаўлення купляецца, астатняе сваё.
Вынікі мінулага года пацвярджаюць, што аграрыі ў СВК “Пархімаўцы” стараюцца. Валавы збор збожжавых і зернебабовых у вазе пасля дапрацоўкі разам з кукурузай дасягнуў 7111 тон, што на 669 тон больш, чым у 2013 годзе. Больш чым напалову атрымалі пшаніцы, больш чым удвая — трыцікале. Рапсу сабралі 955 тон, што на 187 тон больш, чым ў пазамінулым годзе. Парадавалі і цукровыя буракі, валавы збор іх склаў 13191 тону, важкі “плюс” пацягнуў на 5666 тон.
А ўраджайнасць пшаніцы і трыцікале тут перавысіла 53 цэнтнеры з гектара, ячменю – 64. Гэта вельмі добрыя паказчыкі на фоне рэспублікі. Вельмі ўрадзіла бульба – яна дала 490 цэнтнераў з гектара. Янка, Рагнеда, Бриз апраўдалі чаканні. Столінцы, якія прыязджаюць сюды на заробкі, радаваліся, што можна добра зарабіць.
Больш нарыхтавалі ў сельгаскааператыве і сіласу, а на адну ўмоўную галаву жывёлы назапасілі 47 цэнтнераў кармавых адзінак, у 2013 годзе было 32,8.
У планах на гэты год – давесці “вал” збожжавых і зернебабовых з кукурузай у вазе пасля дапрацоўкі да 8087 тон. Моцным раслінаводам, якія планамерна павышаюць культуру земляробства і вызначаюцца стабільнай работай, гэта па сілах.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *