У СВК “Малабераставіцкі элітгас” трамбуюць сянажную масу

Лента новостей

IMG_6243Пабываўшы нядаўна ў СВК “Малабераставіцкі элітгас”, у чарговы раз сваімі вачамі ўпэўнілася, як нялёгка даецца нашым аграрыям “вялікае малако” і дынамічнае развіццё запатрабаванай малочнай галіны. Механізатар Павел Рабалюк на Амкадоры-352 трамбаваў сянажную масу. Родам ён з вёскі Паплаўцы, закончыў Бераставіцкі ліцэй і на нарыхтоўцы кармоў працуе трэці сезон. За гэты час ён паказаў сябе з самага лепшага боку.
— Работа такая вельмі адказная, — гаворыць Павел. — Ад правільнай трамбоўкі залежыць у многім якасць кармоў.
Надвор’е у той дзень было трохі воблачнае, спякоты не было. А ў гарачыню прыходзіцца механізатарам значна цяжэй. Трамбаваў Павел у траншэі сумесь з люцэрны, канюшыны і цімафееўкі. Травы каштоўныя, з іх будзе выдатны корм. Тэмпература ў траншэі не павінна перавышаць 36 градусаў па Цэльсію, вільготнасць у норме – 55-55 працэнтаў. За гэтым вядзецца строгі кантроль.
Для патрэб жывёлагадоўлі ў гэтай гаспадарцы трэба нарыхтаваць 1020 тон сена і 14750 тон сенажу. А надвор’е кожнаму дагадзіць, на жаль, не можа. Нарыхтоўшчыкі кармоў жадаюць, каб дажджы трохі “пацярпелі”, а многія іншыя земляробы і ўладальнікі прысядзібных участкаў “просяць нябёсы”, каб было наадварот…
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *