У СВК “Малабераставіцкі элітгас” грэчка ўрадзіла

Лента новостей

— Мы не цанілі таго, што мелі, — сказала мне знаёмая жанчына. – Пагарджалі грэчкай, у той час, калі яна была яшчэ танная, гаварылі: “не люблю, нясмачная”. А як падаражэла, дык стала больш людзям падабацца.
Сапраўды, меркаванне з доляй гумару, але гаспадыня мае рацыю.
А я даведалася, што ў гэтым годзе самая вялікая ўраджайнасць грэчкі была ў СВК “Малабераставіцкі элітгас” — 35,2 цэнтнера з гектара.
У гэтай гаспадарцы ў мінулым годзе каштоўная культура расла на 40 гектарах, у гэтым яе пасевы павялічыліся на 10 га. Па словах галоўнага агранома Мікалая Міхальчыка (на здымку), па 20 гектараў адвялі пад суперэліту і эліту з адметнай назвай “Кармэн”. Валавы збор гэтай злакавай культуры дасягнуў 160 тон. На хлебапрыёмны пункт здалі 40, а астатняя пакінута на насенне.
— У чым жа сакрэт поспеху, як дабіліся такой ураджайнасці? – спыталася я.
— Вельмі эфектыўнае ўздзеянне на грэчку аказвае хлор,— адказаў Мікалай. – Мы звярнулі ўвагу на неабходныя ёй элементы, паклапаціліся пра мінеральныя ўгнаенні. Якасна правялі хімпраполку.
У гэтым годзе плошчы пад грэчку па рэспубліцы былі павялічаны. Думаю, што цікава не толькі мне: якая ж на айчынную грэчку з новага ўраджаю будзе цана?

Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *