У СВК “Малабераставіцкі элітгас” гатовы да ўборкі

Лента новостей

Валерый Летка

“Дай жа, Божа, многа збожжа…”  Менавіта такія зараз спадзяванні на добры ўраджай ва ўсіх людзей. Калі едзеш па раёне, захапляешся прыгожымі палямі, якія чакаюць уборкі. Шкада толькі, што месцамі сустракаецца палегліца.
Трохі затрымалі масавае жніво на Бераставіччыне дажджы. Не выключэннем стаў і СВК “Малабераставіцкі элітгас”, хаця і там усё гатова для якаснай і своечасовай уборкі. А вядомая гэтая гаспадарка ў вобласці і рэспубліцы не толькі сваім элітным насеннем, але і працоўнымі дасягненнямі.
— Як і кожны год, да жніва мы падрыхтаваліся загадзя, — гаворыць старшыня СВК “Малабераставіцкі элітгас” Анатолій Паўлавіч Коханаў, – у поўнай гатоўнасці 13 камбайнаў, з якіх 5 імпартных. І тэхніка, і сушылкі спраўныя, апрабавалі іх на рапсе. Да ферм трэба будзе прывезці 90% саломы, для гэтага ёсць 4 прэс-падборшчыкі, дастаткова пагрузачных сродкаў. Кадры нашы працуюць не адзін год,сваю справу ведаюць дасканала. Без рапсу трэба будзе ўбраць больш за 2200 гектараў. Лягчэй у гэтым годзе нам з размяшчэннем збожжа, таму што запусцілі бункеры для захавання на 6 тысяч тон.

Дзмітрый Марцуль

Як і ў кожнай гаспадарцы, тут ёсць людзі, якімі можна ганарыцца. Яны не падвядуць. Валерый Летка ўбіраў рапс. Ён 6 гадоў працуе на “Лексіёне -580”, перад гэтым 4 гады малаціў на CF-80, а яшчэ раней на “Ніве”. Сваім апошнім “жалезным канём” чалавек ганарыцца і спадзяецца, што намалоты будуць добрыя.
А Дзмітрый Марцуль у той дзень, калі мы прыехалі ў гэтую гаспадарку, рамантаваў кандыцыянер у сваім камбайне “Палессе”. Ён будзе вельмі дарэчы, калі прыйдзе спёка. Гэта пятае жніво камбайнера.
Усе чакаюць добрага надвор’я, калі працаваць можна будзе без затрымак. Пажадаем элітгасаўцам шчодрага ўраджаю!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *