У СВК “Алекшыцы” ўбіраюць кукурузу

Лента новостей

IMG_4225Нездарма кукурузу называюць “каралевай палёў”. Вялікае значэнне ў аграрным сектары рэспублікі належыць гэтай па-сапраўднаму каштоўнай і стратэгічнай культуры. У апошнія дзесяцігоддзі ў сувязі з пацяпленнем клімату яна стабільна дае ў нас высокія ўраджаі. У жывёлагадоўлі выкарыстанне кукурузы займае асаблівае месца. Сілас узбагачае “зялёны канвеер”, ён багаты каратынам, добра ўсвойваецца арганізмам буйной рагатай жывёлы, без яго немагчымае паўнацэннае кармленне кароў і дынамічнае павышэнне надояў.
У СВК “Алекшыцы” пад кукурузу ў гэтым годзе было адведзена 896 гектараў, з іх 746 – на сілас. На сілас выбралі перспектыўныя ўраджайныя гатункі айчыннай селекцыі Мел і Дняпроўскі. На зерне вырасцілі гібрыды Кулер і Арабас.
А на ўборцы сіласу задзейнічаны ў гэтай гаспадарцы з развітай жывёлагадоўляй адказны механізатар Андрэй Радыванюк. Адметны лёс у гэтага чалавека. Этнічны беларус жыў у горадзе Чырвонаармейску Данецкай вобласці. Калі там пачаліся ваенныя дзеянні, пачалі гінуць людзі, прыйшлося яму з сям’ёй шукаць іншае месца жыхарства. У СВК “Алекшыцы” прадставілі сям’і жыллё і работу. Андрэй вельмі задаволены добрымі адносінамі кіраўніцтва і мясцовых жыхароў. Мірным простым людзям нідзе не патрэбны войны, лічыць ён. І хаця ў Данецкай вобласці працаваў ён у ваенізаванай ахове на IMG_4229чыгунцы, а зараз працуе ў сельскагаспадарчай вытворчасці, занятак яго кардынальна не змяніўся. У маладосці Андрэй закончыў сельгастэхнікум, таму работа ў аграрным сектары яму добра знаёмая. За штурвалам камбайна механізатар адчувае сябе ўпэўнена. А ўрадлівая алекшыцкая зямля стала ўжо для гэтага чалавека роднай. І мясцовыя, і прыезджыя людзі жывуць тут у дружнай сям’і, кожны на сваім месцы ўносіць свой уклад у развіццё гаспадаркі.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *