У СВК “Алекшыцы” парадавалі кукуруза, буракі

Лента новостей

Да 1 лістапада ў СВК “Алекшыцы” закончылі ўборку кукурузы на зерне і на сілас, а таксама — цукровых буракоў. Руплівая праца апраўдалася, гэтыя запатрабаваныя культуры не падвялі. Ураджайнасць кукурузы на зерне – 111 цэнтнераў з гектара, салодкіх каранёў – 569. Сілас добрай якасці, нарыхтавана яго для патрэб жывёлагадоўлі  дастаткова.
Буракі ўбіралі камбайнам “Вервайт”. Ён ужо далёка не новы, але яго добра даглядаюць, і тэхніка   спраўна служыць вось ужо 8 гадоў. А пагрузчык нядаўна купілі нямецкі, таксама вельмі энергаэфектыўны.
Спецыялісты,  механізатары,  вадзіцелі ра­зам стараліся, каб работы былі закончаны ў аптымальны тэрмін.  Вялікі ўклад у здабыткі мясцовых земляробаў намесніка старшыні Андрэя Вабішчэвіча. Ён мае багаты вопыт, разбіраецца ў тонкасцях земляробства,  стараецца арганізаваць вытворчасць так, каб эфектыўнасць яе з кожным годам павышалася, а сельгаскааператыў багацеў.
Цікава, што родам Андрэй Рыгоравіч са Столінскага раёна.
— Як Вы ў нас апынуліся? – пацікавілася я.
— Землякі з маёй роднай вёскі, якія тут працавалі, расказалі  пра гэтую перспектыўную  гаспадарку. Прыехаў, паглядзеў, мне таксама спадабалася.  Нам з жонкай далі дом. Так і засталіся.
Поспехі ў аграрнай вы­творчасці немагчымыя без пастаяннага клопату аб людзях. Гэта добра разумеюць старшыня сельгаскааператыва Валерый Паўлюкевіч і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Ганна Міхаленка. Яны імкнуцца, каб праблемы, якія сталі сапраўднымі спадарожнікамі нашага жыцця, вырашаліся канструктыўна, а людзям работа была ў ахвоту.
На здымку: намеснік стар­шыні СВК “Алекшыцы” Андрэй Вабішчэвіч, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце Ганна Міхаленка з працаўнікамі на бураковым полі
Ніна Наддэ, фота аўтара


Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *