У РУСП “Масаляны” сяўбу закончылі ў сціслы тэрмін

Лента новостей

Спрадвеку і ў любым грамадстве шанавалася праца на зямлі, а тыя людзі, што вырошчваюць хлеб, заўсёды будуць карыстацца самай шчырай павагай. Без духмянага хлеба не абыходзіцца ні будзённы, ні святочны стол. І калі выпадкова здарыцца так, што дома няма смачнага яго акрайчыка, дык здаецца, што нечага істотнага не хапае. Хлеб – усяму галава, а вяскоўцы – сапраўдныя кармільцы ўсёй краіны.
У РУСП “Масаляны” сеяць раннія яравыя збожжавыя пачалі 28 сакавіка і справіліся ў сціслы тэрмін. Дырэктар Алег Антушэвіч і галоўны аграном Сяргей Калеснік – сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Занятак свайго жыцця гэтыя вельмі патрэбныя грамадству людзі выбралі па прызванні. Абодва закончылі Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, дзе атрымалі грунтоўныя веды. А зараз іх прадуманая стратэгія і ўдалае супрацоўніцтва – на карысць вытворчасці. Разам яны ўнікаюць ва ўсе дробязі, год ад году павышаюць культуру земляробства. Дзякуючы такім выдатным спецыялістам і працавітым людзям гаспадарка стала вядомай на ўсю рэспубліку. Калі Сяргей яшчэ толькі пачаў свой працоўны шлях, добрай ураджайнасцю лічылася і 30 цэнтнераў з гектара, а зараз на масалянскай зямлі збіраюць больш чым удвая. У полі зроку кіраўніцтва скарачэнне выдаткаў, большая аддача ад вытворчасці. Зразумела, у сённяшніх умовах аграрыям няпроста, але калектыў высока трымае “сваю марку”.
Дзмітрый Данільчык – умелы і вопытны механізатар. Сеяў трактарам МТЗ – 2522 з лідскай сеялкай АПП-6. Насенне падвозіў яму вадзіцель Андрэй Летка на машыне МАЗ. Работа на полі ішла зладжаным канвеерам. «Усё рабіць на выдатна» — такое крэда ў працаўнікоў РУСП “Масаляны”. І яно сябе з году ў год апраўдвае.
На здымку  Дзмітрый Данільчык.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *